Прыём прац на конкурс «Беларусь у фокусе-2017» — да 15-га сакавіка

Прыём прац на конкурс «Беларусь у фокусе-2017» — да 15-га сакавіка

Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам аб’яўляе сёмы міжнародны конкурс для журналістаў, якія пішуць пра Беларусь для замежных аўдыторый — Belarus in Focus 2017.

Вы пісалі пра Беларусь у замежныя СМІ у 2017 годзе? Тады гэты конкурс для вас.

Мы прымаем матэрыялы, апублікаваныя ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2017 года. Гэта могуць быць тэксты пра беларускую палітыку, эканоміку, міжнародныя стасункі, культуру і пра ўсё, што звязана з Беларуссю. Падрабязныя правілы вы можаце знайсці тут.

Апошні дзень прыёма заявак — 15 сакавіка 2018 года. Дасылайце свае працы па спасылцы.

Артыкулы ацэніць міжнароднае журы, якое складаецца з медыяпрафесіяналаў з розных краінаў свету.

Журы:

  • Андрэй Аляксандраў (Беларусь), галоўны рэдактар «Беларусского журнала»
  • Ілля Азар (Расія), спецыяльны карэспандэнт «Новай газеты»
  • Археміна Барра (Іспанія), уласны карэспандэнт Capital Radio ў ЗША
  • Эндру Джэк (Вялікабрытанія), кіраўнік службы курыравання кантэнту Financial Times
  • Таміна Кучар (Германія), галоўная рэдактарка dekoder.org

Адбор будзе праходзіць па дзвюх намінацыях:

  • «Прафесійныя журналісты» — для ўдзельнікаў, якія маюць досвед журналісцкай працы больш за тры гады;
  • «Журналісты-пачаткоўцы» — для тых, у каго досвед працы менш за тры гады.

Журы абярэ трох пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцы атрымаюць:

  • Прафесійныя журналісты: сертыфікаты на 500 еўра для прафесійнага развіцця;
  • Журналісты-пачаткоўцы: сертыфікаты на 300 еўра для прафесійнага развіцця.

Сродкі можна выкарыстаць на ўдзел у адукацыйных праграмах, набыццё абсталявання, журналісцкія паездкі і г.д.

Мы раім дасылаць свае матэрыялы ў перакладзе на англійскую — асноўную мову конкурсу. Аднак сябры журы змогуць прачытаць артыкулы на беларускай, польскай, украінскай, рускай, французскай, нямецкай, іспанскай, чэшскай, італьянскай і рэкамендаваць лепшыя працы да перакладу для далейшага ўдзелу ў конкурсе.

Афіцыйны сайт конкурсу www.competition2017.belarusinfocus.info

Арганізатар конкурсу — Інфармацыйнае бюро Belarus in Focus. (https://belarusinfocus.info)

Падзяліцца:

25 студзеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўПрыём прац на конкурс «Беларусь у фокусе-2017» — да 15-га сакавіка

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць