Адукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне» ад БАЖ

Адукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне» ад БАЖ

Бясплатны дыстанцыйны курс па журналістыцы расследаванняў ад ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае  журналістаў, студэнтаў факультэтаў журналістыкі. Анлайн-курс называцца «Журналісцкае расследаванне: новыя трэнды і метады» і вучыць знаходзіць схаваную праўду. Вядомыя журналісты падзеляцца досведам, новымі следчымі метадамі і інструментамі. Асноўны трэнер Мікола Дзябёла.

Таксама ўдзельнікі даведаюцца:

  • Як шукаць тэмы расследавання
  • Як «раскалоць» маўклівых суразмоўцаў
  • Як удасканаліць дэтэктыўныя здольнасці
  • Які алгарытм дапаможа прайсці ўвесь шлях ад ідэі матэрыялу да яго публікацыі
  • Як знайсці спецыялізаваныя сайты, каб вывудзіць адтуль патрэбную інфармацыю
  • Як карыстацца базамі звестак, пошукавымі сістэмамі
  • Як зрабіць свае камунікацыі бяспечнымі

Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Падаць заяўку на ўдзел у курсе можна да 28 студзеня, 24:00.

Курс распачнецца 3.02.2018 устаноўчай сесіяй ў Мінску і завершыцца 1.04.2018 майстар-класам замежнага трэнера ў Вільні. Паміж гэтымі датамі пройдуць чатыры дыстанцыйных модуля і адзін трэнінг-інтэнсіў.

Крыніца: baj.by

Падзяліцца:

20 студзеня 2018 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўАдукацыйны курс «Журналісцкае расследаванне» ад БАЖ

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць