Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Установа “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” (чалец ECRE) у супрацы з праваабарончай ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” абвяшчае прафесійны конкурс на журналісцкі матэрыял, прысвечаны бежанцам у Беларусі і за мяжой.
Пераможцы атрымаюць ганаровыя дыпломы і ўзнагароды, таксама будуць мець магчымасць узяць удзел у міжнародным прэс-туры з наведваннем месцаў часовага размяшчэння бежанцаў у Польшчы.
Матэрыялы павінны з’явіцца ў медыях у перыяд з 1 студзеня 2017 года па 31 студзеня 2018 года.
Даслаць на разгляд журы працу можна на электронны адрас info@refugee.by. Дэдлайн:31 студзеня 2018 года!
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў будуць абвешчаныя падчас круглага стала “Праблемы бежанцаў у Беларусі ды іх асвятленне ў СМІ”, што адбудзецца ў Мінску ў лютым.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт