Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Калі вы хочаце, каб пра вашу кампанію ці арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, калі ў вас ёсць жаданне заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў і, нарэшце, калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».
Пасля заканчэня курса слухачы будуць ведаць:
З чаго пачынаецца прэс-служба, як яна выбудоўваецца і як эфектыўна кіраваць ёй
Як знайсці «сваіх» журналістаў і як стаць «сваімі» для патрэбных вам СМІ
Якую інфармацыю СМІ будуць чакаць ад вас і задавальненнем выкарыстоўваць
У якім выпадку правесці прэс-канферэнцыю, а калі — круглы стол, ці увогуле медыясняданак
Якія «фішкі» дазволяць стаць самым запамінальным падчас удзелу ў публічнай дыскусіі ці асабістага выступлення на публічным мерапрыемстве
Чаму стратэгічнае планаванне інфармацыйнай дзейнасці дапамагае хутка арыентавацца, калі ў вас сто спраў на тыдзень
Як прымусіць сацсеткі «танчыць пад вашу дуду»
Як крок за крокам ствараць брэнд сваёй арганізацыі
Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію мерапрыемства ці кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.
Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.
Трэнеры і эксперты: Аляксандр Люшкевіч, PR/медыяспецыяліст Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Вольга Герасенка, кіраўнік аддзела рэкламы і камунікацый ААТ «Авіякампанія «Белавія», Таццяна Кнацько, PR-мэнэджэр ММАЦ імя Й.Раў, Крысціна Мурашова, дырэктарка Установы «Студэнцкая фабрыка думкі» (БОСС), Вольга Сталярова, PR-спецыяліст міжнароднага фонду ІДЭЯ, Андрэй Эзерын, дырэктар Камунікацыйнага агенцтва EZERIN`COM
Да ўдзелу запрашаюцца:
Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, дзяржаўных і бізнес-устаноў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.
Апісанне курса:
Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 11.03.2017 і і завершыцца — 29.04.2017. Складаецца з сямі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах з 11.00 да 14.45
Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай PR) да 6.03.2017.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт