Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове

Адкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове

Магістарская праграма «Медыякамунікацыі Украінскага Каталіцкага Універсітэта» сумесна з  DW Akademie пры інфармацыйнай падтрымцы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) абвяшчаюць набор у міжнародную «Лабараторыю Медыяменеджменту».

Лабараторыя будзе працаваць цягам чатырох дзён — з 6 па 9 снежня ў Львове.

У час сустрэчы будуць прадстаўленыя ідэалогія праектнага менеджменту, асаблівасці фарміравання крэатыўнага мыслення пры стварэнні кантэнту і стратэгіі яго прасоўвання, якія ўжо былі задзейнічаны ва Украіне.

«Лабараторыя» будзе складацца з адукацыйнай (лекцыі ды трэнінгі) і азнаямленчай (сустрэчы з вядомымі гульцамі ўкраінскага медыярынку) частак.

Сустрэча скіраваная на тое, каб:
— пазнаёміць рэдактараў і журналістаў беларускіх СМІ,  а таксама прадстаўнікоў НГА, якія маюць медыйныя праекты, са спецыфікай украінскай медыяіндустрыі;
— прэзентаваць досвед пабудовы сучасных бізнэс-мадэляў для разнастайных медыяпраектаў;
— раскрыць сакрэты прасоўвання кантэнту і спосабы ўзаемадзеяння з аўдыторыяй.

Спікерамі і трэнерамі выступяць топ-менеджары ўкраінскіх анлайн, тэле- і друкаваных медыя, сярод якіх:

Вольга Захарава, дырэктар па стратэгічным маркетынгу “Медиа Группа Украина”
Ірына Когут, Дырэктар па развіццю PM Business Solution, бізнэс-трэнер, сяброўка Украінскай асацыяцыі кіравання праектамі «УКРНЕТ» і Тетяна Лебидь, Дырэктар PM Business Solution
Юры Марчанка, галоўны рэдактар анлайн-выдання Платформа
Орэст Білоскурскі, маркетынг-дырэктар тэлегрупы Украіны StarLightMedia
Раман Заяц, эксперт па радыявяшчанні, медыя-трэнер, журналіст.

Да ўдзелу ў «Лабараторыі Медыяменеджменту» запрашаюцца 20 прадстаўнікоў беларускіх медыя і медыяпраектаў.

Каб паўдзельнічаць у адборы да ўдзелу ў сустрэчы, неабходна  да 20.11.16 запоўніць анлайн-апытанку.

Удзел у «Лабараторыі» бескаштоўны, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары, выдаткі за праезд цягніком да Львова і назад вяртаюцца на месцы правядзення сустрэчы.

Тэрмін падачы заявак на ўдзел — да 20 лістапада 2016 г.

Пытанні можна дасылаць на электронную скрыню mediamanagementbelarus@gmail.com

Падзяліцца:

10 лістапада 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўАдкрыты набор удзельнікаў на “Лабараторыю Медыяменеджменту” у Львове

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць