Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
ГА “Эўрапейскія Дарогі” пры падтрымцы Міністэрства Замежных Справаў Нямеччыны і пры інфармацыйнай падтрымцы Данецкага моладзевага дэбатнага цэнтру праводзяць набор удзельнікаў і ўдзельніц на Мэдыяшколу “Фармаваньне Будучыні Эўропы на прынцыпах плюралізму ідэяў і сацыяльных мэдыя”, якая пройдзе з 15 па 25 сьнежня 2016 г. у Кіеве.Праграма школы будзе ўключаць дыскусіі, прэзэнтацыі, воркшопы з вядучымі экспэртамі ў сфэры сацыяльнай журналістыкі, эўрапейскай інтэграцыі, сучасных тэхналёгіяў у мэдыяпрасторы Ўкраіны. Цягам 10 дзён працы Школы ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць веды і практычныя навыкі па працы ў сацыяльных мэдыя, навучацца ствараць сайты, блогі, напаўняць і прасоўваць іх з дапамогай інавацыйных інструмэнтаў працы. Таксама, заплянаваныя воркшопы па фатаграфіі і напісаньні крэатыўных тэкстаў, здымкі кароткамэтражнага фільму. Азнаямленьне з палітычнай гісторыяй ЭЗ, Украіны і Нямеччыны, а таксама магчымасьцямі стыпэндыяльнага навучаньня ў ЭЗ і Нямеччыне для замежных грамадзянаў.
Да самой праграмы будзе праведзены вэбінар па папярэдняй падрыхтоўцы удзельнікаў і удзельніц.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі да 35 гадоў з Украіны, Расеі, Беларусі, Малдовы, Армэніі, Грузіі і Азэрбайджану.
Прыярытэт будзе аддадзены ўдзельнікам з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, прадстаўнікам і прадстаўніцам грамадзкіх арганізацыяў, журналістам, блогерам.
Пражываньне, харчаваньне і праезд у эканом-клясе пакрываюцца арганізатарамі. Удзел у праграме бясплатны.
Каб прыняць удзел у школе, неабходна запоўніць анкету да 17 лістапада 2016 г.
Падрабязную інфармацыю пра школу глядзіце па спасылцы.
Паводле рассылкі Асамблеі НДА
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт