Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Запрашаем журналістаў, якія хацелі б навучыцца эфектыўна шукаць інфармацыю, аналізаваць вялікія масівы дадзеных ды ствараць інфаграфіку.
Курс цалкам арыентаваны на практыку. За кароткі тэрмін удзельнікі засвояць тэхнічныя і творчыя аспекты візуалізацыі дадзеных для СМІ.
Падчас курса мы будзем вучыцца шукаць дадзеныя на афіцыйных сайтах, працаваць з адкрытымі базамі дадзеных міжнародных арганізацый, вывучаць спісы надрукаванай статыстыкі, а таксама трэніравацца пісаць інфмармацыйныя запыты ў дзяржарганізацыі.
Удзельнікі курса навучацца апрацоўваць дадзеныя, знаходзіць у іх гісторыі, даведаюцца пра інструменты, якія дазволяць ствараць якасныя візуалізацыі ў сціслыя тэрміны.
Па выніках курса кожны ўдзельнік, выкарыстоўваючы атрыманыя веды і досвед, з дапамогай трэнераў падрыхтуе ўласны праект па журналістыцы дадзеных.
Да ўдзелу запрашаюць журналістаў, якія ўжо маюць досвед працы, выпускнікоў факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнтаў з Мінска і рэгіёнаў.
Лепшыя з навучэнцаў па выніках курса атрымаюць магчымасць удзелу ў семінары за мяжой.
Апісанне курса:
Курс «Журналістыка дадзеных» пачнецца 1 кастрычніка і скончыцца 27 лістапада.
Ён складаецца з васьмі заняткаў у Мінску і майстар-класа замежнага трэнера ў Вільні 26 – 27 лістапада.
Заняткі будуць праводзіцца па суботах з 15.00 да 18.00.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад сябраў ГА «БАЖ» па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Data») да 27 верасня.
Удзельнікі мусяць АБАВЯЗКОВА мець свае ноўтбукі для працы падчас заняткаў.
Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:
1. Кароткі расповед пра сябе.
2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.
Больш інфармацыі на baj.by
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт