Міжнародны конкурс у галіне медыцынскай журналістыкі

Міжнародны конкурс у галіне медыцынскай журналістыкі

Маладыя журналісты (з мінімум 5-гадовым досведам працы) могуць даслаць свае матэрыялы, прысвечаныя сферы аховы здароўя, на міжнародны конкурс «Next Generation of Science Journalists Award», прысвечаны сусветнай медыцыне.

Пяць пераможцаў конкурсу возьмуць удзел у Сусветным саміце аховы здароўя (WHS), які пройдзе 9-11 кастрычніка 2016 года ў Берліне (Германія) (арганізатары кампенсуюць транспартныя выдаткі на ўдзел у мерапрыемстве ў памеры 500 еўра). Сусветны саміт аховы здароўя штогод збірае выбітных навукоўцаў, палітыкаў, прадпрымальнікаў і грамадскіх лідараў для абмеркавання надзённых пытанняў развіцця медыцыны.

На конкурс можна дасылаць друкаваныя, лічбавыя, аўдыё- і відэаматэрыялы, апублікаваныя пасля 1 студзеня 2015 года. Конкурсныя працы мусяць суправаджацца перакладам на ангельскую мову.
Дэдлайн — 14 ліпеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.

Крыніца падзеі ОДБ Брусель

Падзяліцца:

22 чэрвеня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўМіжнародны конкурс у галіне медыцынскай журналістыкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць