Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб абвяшчае конкурс стажыровак для прадстаўнікоў беларускіх незалежных СМІ.
Гэта для вас, калі вы:
— працуеце ў беларускіх незалежных медыя;
— хочаце авалодаць новымі прафесійнымі навыкамі або палепшыць сваю кваліфікацыю, пераймаючы досвед працы замежнай рэдакцыі;
— гатовыя перадаць калегам атрыманыя веды, а таксама прымяняць іх у далейшай працы ў сваёй рэдакцыі
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне, харчаванне. Працягласць стажу – 1 тыдзень.
Прыкладныя тэмы, на якія могуць быць здзейсненыя стажыроўкі:
— як арганізаваць працу з інфаграфікай у газеце;
— як арганізаваць працу аддзела навінаў у СМІ;
— канвергентная рэдакцыя;
— праца выдання ў сацыяльных сетках;
— і іншыя.
Для ўдзелу ў стажыроўцы неабходна да 10 чэрвеня запоўніць заяўку.
Заяўка мусіць утрымліваць тэматычны план стажыроўкі, а таксама распрацаваны бюджэт паездкі. Прыярытэт будзе ў тых заяўнікаў, у якіх ёсць дамоўленасць з канкрэтнай рэдакцыяй. Калі ў вас такой дамоўленасці няма, мы можам паспрабаваць дамовіцца самі або прапануем іншую рэдакцыю.
Па сканчэнні стажыроўкі ўдзельнік мусіць зрабіць прэзентацыю для сваёй рэдакцыі, а таксама напісаць артыкул на тэму навучання для сайта Прэс-клуба. Падчас стажу вы можаце таксама рабіць матэрыялы для свайго выдання.
Партнёр – Інфармацыйны офіс “Беларусь у фокусе”.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт