Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз. Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені

дискуссия онлайн и оффлайн Центр новых идей
21 верасня, серада
Ці павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз.  Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені

Цэнтр новых ідэй разам з Прэс-клубам і Банкам ідэй запускаюць «Размовы пра будучыню» — серыю дыскусій, на якіх найлепшыя беларускія і замежныя эксперты будуць абмяркоўваць вобраз будучай Беларусі, галоўныя выклікі і неабходныя рэформы. Ці маюць беларускія інтэлектуалы разуменне, як змяняць краіну? Якія галіны варта рэфармаваць у першую чаргу і з якімі цяжкасцямі мы сутыкнемся на гэтым шляху? Гэта першы сезон размоваў, у выніку якіх будзе падрыхтаваны аналітычны зборнік «Чарнавік беларускіх рэформ»

На першай дыскусіі будзе абмеркаваны геапалітычны выбар Беларусі. Пасля 24 лютага 2022 наша краіна стала суагрэсарам у вайне, а пра імкненне да нейтралітэту прыбралі ўзгадкі нават з Канстытуцыі. Ці павінна Новая Беларусь рухацца ў бок Еўрапейскага саюза? Што павінны рабіць дэмакратычныя сілы для гэтага зараз? Як успрыме грамадства такія прапановы і як павінны выглядаць адносіны з Расіяй?

Выступоўцы

  • Аляксандр Мілінкевіч – кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года
  • Рыгор Астапеня – дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй

Мадэратар: Алесь Ганчаронак, даследчык BEROC і кантрыб’ютар Цэнтра новых ідэй.

Рэгістрацыя на мерапрыемства ў Варшаве.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Трансляцыя мерапрыемства ў YouTube.

Серыя сустрэч ладзіцца Цэнтрам новых ідэй супольна з Прэс-клубам.

Інфармацыйны партнер — Банк ідэй.

Падзяліцца:

8 верасня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiЦі павінна Беларусь рухацца ў Еўрапейскі саюз. Размова Аляксандра Мілінкевіча і Рыгора Астапені

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці

Барометр рэпрэсій у Беларусі. Прэзентацыя другой часткі даследавання Цэнтра новых ідэй

Запрашаем на анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй.

Афлайн
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць