Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
2 верасня ў Берліне беларускі журналіст Аляксандр Чарнуха прэзентуе сваю кнігу «Свиньи».
Гэта дэбютны раман аўтара, які ён пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, калі здавалася, быццам вось-вось з’явіцца вольнае паветра, а скончыў у красавіку 2021 года, калі паветра ў Беларусі не засталося зусім.
Гэты твор — несусветная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Усе гэтыя выявы даведзены да абсурду, але пры гэтым захоўваюць сувязь з рэальнасцю: усе апісаныя ў кнізе падзеі, дыялогі і ўчынкі маглі б адбыцца насамрэч. І, магчыма, сапраўды адбываліся.
На прэзентацыі можна будзе паслухаць урывак з рамана, задаць пытанні аўтару, а таксама набыць кнігу.
Падрабязней пра кнігу можна пачытаць тут: https://pigsareok.com/
Дзе: Берлін, Otto-Braun Straße 70-72/ Otto Haus der Statistik.
Калі: 2 верасня, пачатак а 18:00.
Арганізатары: Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны «Разам» (razam.de)
«Когда поедет крыша, ты можешь этого просто не заметить»
«Написал от злости». Книга о Беларуси и новой холодной войне
Як гаварыць з ахвярай і катам?
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт