Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
12 мая, 17:00 па Мінску / 16:00 СЕТ, анлайн і афлайн.
Для доступу патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя, дэталі ніжэй.
Штотыднёвы аналітычны маніторынг Belarus in Focus у партнёрстве з Прэс-клубам, сайтам экспертнай супольнасці Беларусі «Наше мнение» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (BISS) запрашаюць вас на дыскусію Экспертна-аналітычнага клуба.
3 мая 2022 года пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, ганаровы старшыня партыі «Грамада». У снежні 1991 года ён як прадстаўнік рэспублікі падпісаў Белавежскія пагадненні, якія зафіксавалі канец СССР. Дзякуючы рашэнням Шушкевіча Беларусь у 1992—1996 гадах стала бяз’ядзернай дзяржавай.
Разам з запрошанымі спікерамі абмяркуем палітычную і інтэлектуальную спадчыну Станіслава Шушкевіча:
У сустрэчы возьмуць удзел:
Мадэратары: Вадзім Мажэйка («Наше мнение» / BISS) і Антон Рулёў (Прэс-клуб).
Працоўныя мовы дыскусіі: беларуская, руская.
Арганізатары плануюць весці відэазапіс дыскусіі. Chatham House Rule прымяняецца па папярэднім апавяшчэнні, такія фрагменты выступаў будуць выдаленыя з відэазапісу.
У гэты раз мы прапануем вам змешаны фармат – анлайн у Zoom і афлайн (месца спаткання – Mediaport, Варшава)
Абавязкова раскажыце пра сваю матывацыю, калі вы раней не былі ўдзельнікам экспертна-аналітычных клубаў. Звярніце ўвагу, што далучыцца да сустрэчы ў працэсе не атрымаецца.
У дзень дыскусіі вам на пошту прыйдзе ліст са спасылкай па якой вы зможаце далучыцца да відэаканферэнцыі Zoom, а таксама падрабязнасці як далучыцца да нас у афлайне.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт