25 лістапада a 17 гадзіне па Мінску (16:00 па Вільні і Кіеву, 15:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вэбінар з сінхронным перакладам па тэме «Беларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка?».
Спікеры:
- Наталля Белікава, кіраўніца міжнароднага аддзела Прэс-клуба Беларусь.
- Андрэй Бастунец, журналіст, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў
- Франак Вячорка, дарадца і кіраўнік аддзела знешняй палітыкі Офіса Святланы Ціханоўскай.
Мадэратар: Антон Рулёў, праектны каардынатар інфармацыйнага офіса «Беларусь у фокусе».
Падчас вэбінара ўдзельнікі абмяркуюць:
- Як мы можам ахарактарызаваць сітуацыю з беларускімі СМІ?
- З якімі праблемамі сутыкаюцца незалежныя медыя?
- Што можна зрабіць, каб вырашыць гэтыя праблемы?
- Як дэмакратычныя сілы могуць удзельнічаць у вырашэнні праблем беларускіх СМІ і журналістаў?
Дыскусія адбудзецца ў aнлайн-фармаце ў Zoom.
Каб прыняць удзел, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.
21 лістапада 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiБеларускія медыя пад пагрозай: што рабіць і якая неабходна падтрымка? Вэбінар