Запрашаем на прэзентацыю кнігі Анатоля Тараса “Сейбіты беларушчыны”.
Кнігу склалі 13 эсе А. Тараса, прысвечаных выдатным дзеячам беларускай культуры ХХ стагоддзя:
Ігнат Канчэўскі: Шукальнік беларускага шляха.
Вацлаў Ластоўскі: Вяшчун крывіцкай культуры.
Аркадзь Смоліч: Найлепшы знаўца беларускай зямлі.
Ян Булгак: Вялікі майстра фатаграфіі.
Уладзімір Тэраўскі: Пакуль песня жыве беларуса, жыве беларускі народ.
Янка Купала: Прарок беларускага народа.
Віктар Сташчанюк: Мастак, улюбёны ў свой край.
Кастусь Тарасаў: Знаўца і настаўнік айчыннай гісторыі.
Аляксей Карпюк: Нястомны змагар за праўду.
Анатоль Грыцкевіч: Лідар беларускай гісторыяграфіі.
Яўген Кулік: Рыцар сваёй Айчыны.
Язеп Юхо: Прапагандыст нацыянальнай гісторыі.
Міхась Біч: Гісторык, непажаданы для службоўцаў.
Па словах пісьменніка, ён намагаўся паказаць іх унёсак у скарбонку беларускай культуры.
Уваход вольны.
25 кастрычніка 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiПрэзентацыя кнігі Анатоля Тараса “Сейбіты беларушчыны”