У гонар Дня роднай мовы Задзiночанне беларускiх студэнтаў арганізоўвае сустрэчу з цiкавымi беларусамi i беларускамi,
якiя ў паўсядзённым жыцці размаўляюць на роднай мове.
Госцi падзеляцца парадамі i досведам, як перайсцi на родную мову, а таксама распавядуць пра цiкавыя i смешныя выпадкi ў працы i жыццi, звязаныя з беларускай мовай. Гледачы паўдзельнiчаюць у некалькiх простых апытаннях.
Хто будзе выступаць:
- Антон Раднянкоў, дырэктар Цэнтра новых ідэй, мадэратар сустрэчы;
- Алесь Сьнег, дырэктар Арт Сядзiбы;
- Лiзавета Ганчарова, iлюстратарка;
- Наста Лойка, сузаснавальніца Human Constanta i актывiстка;
- Эрык Арлоў-Шымкус, беларускамоўны музычны гурт Эрык і я.
У першую чаргу запрашаюцца на сустрэчу студэнты, але дзверы адкрытыя для ўсiх, нiякага эйджызма!
17 лютага 2019 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.
Падрабязней...
Press Club BelarusПадзеiДзень роднай мовы з Задзiночаннем беларускiх студэнтаў