Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэс-клуб пачынае набор беларускіх удзельнікаў на міжнародны варкшоп Belarus in Focus. Варкшоп пройдзе ў Мінску 27-29 лістапада. Ён стане фінальным этапам міжнароднага конкурса журналісцкіх работ, прысвечаных Беларусі – Belarus in Focus («Беларусь у фокусе»).
Беларускія ўдзельнікі будуць супольна з найлепшымі міжнароднымі журналістамі, якія цікавяцца Беларуссю, шукаць і распрацоўваць тэмы для публікацый, якія зацікавяць міжнародныя СМІ.
Лепшая ідэя, распрацаваная падчас варкшопу, атрымае эквівалент $1000 на яе рэалізацыю.
Падрабязная праграма варкшопу будзе даступная пазней. Зараз мы ведаем, што: 27-га лістапада ўвечары адбудзецца знаёмства ўдзельнікаў варкшопу ў нефармальнай абстаноўцы, 28-га лістапада ўдзельнікі варкшопу сустрэнуцца з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці, IT-сектара і інш., 29-га лістапада адбудзецца праца над ідэямі і прэзентацыя ідэй для артыкулаў.
Падчас варкшопу вы зможаце:
Дэдлайн: каб удзельнічаць у адборы на варкшоп, запоўніце заяўку да 22-га лістапада, 23:59. Вынікі адбору будуць паведамленыя 23-га лістапада.
Перавага будзе аддадзена матываваным удзельнікам з добрым узроўнем размоўнай англійскай мовы.
Конкурс Belarus In Focus арганізаваны Інфармацыйным офісам “Беларусь у фокусе” у сёмы раз. Партнёр праекту – Прэс-клуб.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.
АнлайнИстория журналистки иранского происхождения Тары Кангарлоу показывает, что отъезд из страны необязательно ведёт к разрыву с ней. Напротив, открываются новые возможности, и человек становится связующим звеном между своим народом и мировым информационным пространством.
Анлайн