Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
У аўторак, 27 лютага, 17:00 запрашаем на майстар-клас ад Радыё Свабода па вядзенні стрыма — жывой трансляцыі ў інтэрнэце.
Юлія Коцкая, рэдактарка аддзела мультымедыя, распавядзе пра наступнае:
• Кампаненты паспяховага стрыму
• Магчымасці стрыміць на некалькі каналаў адначасова
• Спосабы трымаць аўдыторыю
• Асаблівасьці стрымаў на розныя платформы
• Тэхнічныя сродкі для стрыму.
Майстар-клас праводзіцца ў рамках выставы «Фокус на інавацыі».
Уваход вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба.
*Рэдакцыя Радыё Свабода атрымала дыплом выставы ў намінацыі «Новыя фарматы» за стрым на Дзень Волі 25 сакавіка 2017 года. Агулам трансляцыю акцыі пратэсту і яе разгона паглядзелі больш за 1 мільён 100 тысяч разоў. Глядзіце фрагменты ў кароткім роліку.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт