Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Уручэнне літаратурнай прэміі імя Наталлі Арсенневай і музычна-паэтычная вечарына адбудуцца 6 снежня ў Прэс-клубе. Пачатак у 18:30.
Удзел возьмуць: Уладзімір Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч.
У кароткі спіс прэміі за найлепшую паэтычную кнігу мінулага году ўвайшлі:
Віктар Жыбуль «Дзяцел і дупло»
Ганна Комар «Страх вышыні»
Наста Кудасава «Маё невымаўля»
Уладзімір Някляеў «Толькі вершы»
Сяргей Прылуцкі «Патрыятызм для чайнікаў»
Міхась Скобла «Камізэлька для месяца»
Андрэй Хадановіч «Цягнік Чыкага-Токіё»
Юлія Цімафеева «Цырк»
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай заснаваная пры спрыянні Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручацца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.
Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Згуртаванне “Бацькаўшчына”.
Прэмія за найлепшую паэтычную кнігу заснаваная ў гонар выдатнай беларускай паэткі, зоркі літаратуры Заходняй Беларусі, аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай.
Уваход вольны.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт