Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларускі ды беларусы за апошні год стварылі шмат цікавых акаўнтаў у сацыяльных сетках, дзе дзеляцца тэматычнымі слоўнічкамі, расказваюць пра правапіс ці цікавосткі ўжывання тых ці іншых словаў. Прэс-клуб сабраў падборку разнастайных паблікаў на розных платформах.
Дзякуючы праекту «Вольная мова» тыя, хто толькі вучыцца гаварыць па-беларуску, маюць шанец паразмаўляць анлайн на абраную тэму з актыўнымі карыстальнікамі беларускай мовы.
Дастаткова абраць тэму на сайце, зарэгістравацца і атрымаць спасылку на Google Meet. Гутаркі праводзяцца ў невялікіх групах, падчас якіх удзельнікі павольна размаўляюць адзін з адным. Гэтая платформа будзе карысная тым, хто хоча зрабіць сваю пасіўную беларускую мову актыўнай ці проста пакуль што саромеецца размаўляць з памылкамі.
Сачыць за праектам можна праз сайт, Instagram і Telegram.
Старонка для тых, хто хоча палепшыць свой слоўнікавы запас. Аўтары на карцінках паказваюць беларускія словы і даюць пераклад на рускую мову. Таксама можна даведацца пра асаблівасці ўжывання слова, яго тлумачэнне і правілы. Не забыліся і пра прыклады з беларускай літаратуры, амаль як у падручніках. У апісанні аўтары зазначаюць, што гэта «тэрыторыя клясычнага правапісу».
Праект дасяжны на некалькіх пляцоўках: Instagram, Telegram, Facebook.
Тэлеграм-канал ад «Радыё Свабода», прысвечаны вывучэнню беларускай мовы, сабраў у адным месцы шмат чаго карыснага. Другое жыццё набылі відэа ад Вінцука Вячоркі, у якіх ён расказвае пра моўныя асаблівасці, цікавыя факты пра гісторыю мовы ці іншае. Карыснымі будуць тэматычныя слоўнікі. Да таго ж – спасылкі на артыкулы «Радыё Свабода», дзе ўздымаецца моўнае пытанне ці апублікаваны моўны тэст.
Падпісацца на тэлеграм-канал «Мова са Свабодай» можна тут.
Падкаст на беларускай мове вядуць падлеткі Даша і Ўладзь, якія не баяцца пачаць размаўляць па-беларуску. У выпусках яны абмяркоўваюць тэмы асабістых граніц, адносін, талента і іншыя. А ў Instagram расказваюць пра розныя значэнні і адценні словаў, дзеляцца цікавымі фактамі пра мову ці робяць карысныя падборкі для тых, хто пераходзіць на беларускую мову.
Падкаст дасяжны на шматлікіх пляцоўках, а іншыя цікавосткі шукайце ў Instagram ды Telegram.
Зорка беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ў сваіх відэа разважае пра жыццё, жартуе, дзеліцца нейкімі парадамі, датычнымі вывучэння мовы: ці новыя словы, ці асаблівасці ўжывання, ці нешта іншае цікавае.
Дзяўчына пачала весці свае сацыяльныя сеткі і размаўляць па-беларуску, каб паказаць, што беларуская мова ёй не перашкаджае, а дапамагае ў паўсядзённасці.
На TikTok больш за 78 тысяч падпісчыкаў. У Instagram пакуль меньш.
Блог у Instagram будзе карысны тым, хто любіць чытаць беларускія вершы, хоча падвучыць правілы і запомніць новыя словы. На картках і ў апісанні пастоў аўтары разбіраюць памылкі, тлумачаць варыянты ўжывання словаў і паказваюць разнастайнасць беларускай мовы.
Сачыць за блогам можна ў Instagram.
Блог дыпламаванай філалагіні, якая размаўляе па-беларуску ўжо большую палову жыцця. Раім яго тым, каму цікавыя цытаты беларускіх класікаў, таксама тут знойдзеце парады, што паглядзець і паслухаць з беларускіх фільмаў і музыкі. Апроч гэтага – тэматычныя слоўнікі. Аўтарка падтрымлівае нясмелыя крокі людзей у пераходзе на беларускую мову.
Акрамя Instagram, аўтарка прапануе гульні і тэсты для замацавання ведаў на адукацыйным сэрвісе.
У сацсетках зараз ёсць мноства разнастайных і новых старонак, дзе аўтары імкнуцца прасоўваць беларускую мову. Вось некалькі з такіх невялікіх, але, спадзяемся, перспектыўных праектаў:
Прэс-клуб
Пры перадруку абавязкова актыўная спасылка на старонку-арыгінал публікацыі
Фота на галоўнай: Hans / pixabay.com
Выйшла ў свет кніжка журналіста-палітвязня Андрэя Скурко, прысвечаная яго сыну
Проекты беларусских журналистов от YouTube до Telegram
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт