Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Трохдзённая школа міжнароднай журналістыкі адбудзецца ў Варшаве 23-25 чэрвеня (ад’езд з Варшавы – 26 чэрвеня).
Для ўдзельнікаў арганізуюцца сустрэчы і майстар-класы з замежнымі карэспандэнтамі і міжнароднымі журналістамі вядучых выданняў (як польскіх, так і буйных міжнародных), лекцыі і дыскусіі з экспертамі і палітыкамі, а таксама візіты ў міжнародныя аддзелы польскіх СМІ і знаёмства з арганізацыяй іх працы.
Удзельнікам школы аплочваецца дарога да/з Варшавы, пражыванне, харчаванне ў Варшаве. Увага: патэнцыйныя ўдзельнікі мусяць мець візу і медыцынскую страхоўку!
Журналісты, якія возьмуць удзел у школе, мусяць напісаць мінімум два матэрыялы на міжнародную тэматыку (па выніках сустрэч падчас школы; забяспечваецца дапамога ментараў) і апублікаваць іх у выданнях, у якіх працуюць, не пазней чым праз 2 тыдні па сканчэнні семінара (да 10 ліпеня).
Каб прыняць удзел у адборы, трэба запоўніць заяўку (http://goo.gl/forms/mtWLEqufdR) да 12 чэрвеня ўключна. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 15 чэрвеня.
Пры разглядзе заявак будзе ўлічвацца
— Матывацыя ўдзельнікаў
— Досвед заяўнікаў (на падставе матэрыялаў, далучаных да заяўкі – гл.лінк рэгістрацыі)
Перавага будзе аддавацца
— Журналістам рэгіянальных выданняў
— Маладым журналістам
— Журналістам, якія ўжо маюць некаторы досвед працы па міжнароднай тэматыцы
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт