Конкурс для журналістаў, якія асвятляюць тэму працоўнай міграцыі

Час публікацыі: з 15 кастрычніка 2021 года па 31 кастрычніка 2022 года.
Дэдлайн падачы заявак: 31 кастрычніка 2022 года, 23:59 СЕТ.

Конкурс для журналістаў, якія асвятляюць тэму працоўнай міграцыі

Міжнародная арганізацыя працы (ILO) ужо восьмы раз запрашае журналістаў да ўдзелу ў сусветным конкурсе. Мэта конкурсу – адзначыць працы, якія спрыяюць ліквідацыі ксенафобіі і дыскрымінацыі працоўных мігрантаў.

Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў і студэнтаў, якія вывучаюць журналістыку. Журы абірае працы-пераможцы, якія адпавядаюць шэрагу крытэрыяў: крэатыўнасць, дакладнасць, збалансаванасць і пазітыўнае адлюстраванне працоўнай міграцыі, у тым ліку шматлікія аспекты жыцця працоўных мігрантаў.

Фарматы матэрыялаў:

  • друкаваная прэса;
  • фотаэсэ;
  • мультымедыя;
  • падкаст;
  • відэа;
  • радыё.

Конкурсныя працы ў прафесійную катэгорыю павінны быць апублікаваныя паміж 15 кастрычніка 2021 года і 31 кастрычніка 2022 года. Для студэнцкай катэгорыі час не абмежаваны. Пераможцы будуць абвешчаны ў снежні 2022 года да Міжнароднага дня мігранта.

Падаць заяўку на конкурс

Заяўкі прымаюцца на любой мове, але патрэбен пераклад на ангельскую, французскую або іспанскую мову. Студэнтам дазваляецца прадстаўляць апублікаваныя або неапублікаваныя матэрыялы ў медыя.

Узнагароды

Журы прысуджае тры прэміі журналістам-прафесіяналам і адну – студэнту-журналісту. Пераможцаў чакае грашовая прэмія памерам 1200 долараў ЗША для прафесіяналаў і 500 долараў ЗША для студэнтаў. Па жаданні пераможцы грашовая прэмія можа быць заменена на часткова аплочваную стыпендыю.

Дадатковая інфармацыя і ўмовы конкурсу

Калі ў вас з’явіліся пытанні па конкурсе, іх можна задаць на емэйл labour-migration-media-competition@ilo.org.

Крыніца

Фота на вокладцы: ilo.org

Падзяліцца:

26 кастрычніка 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыКонкурс для журналістаў, якія асвятляюць тэму працоўнай міграцыі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць