Варкшоп у Берліне па тэме дэкаланізацыі журналістыкі

Калі: 29 лістапада – 3 снежня 2022 года.
Дзе: Берлін, Германія.
Дэдлайн падачы заявак: 6 лістапада 2022 года.
Працоўная мова: ангельская.

Варкшоп у Берліне па тэме дэкаланізацыі журналістыкі

Еўрапейская сетка і медыйная няўрадавая арганізацыя n-ost пры падтрымцы JX Fund, Еўрапейскага фонду журналістыкі ў выгнанні, праводзяць чатырохдзённы семінар на тэму дэкаланізацыі журналістыкі.

Да ўдзелу ў дыскусіях, а таксама прэзентацыях сваіх праектаў і прац запрашаюцца стваральнікі медыя і журналісты, якія працуюць з абранай тэмай. Падчас гэтых сесій будуць разгледжаны ключавыя пытанні, якія тычацца (расійскай) каланіяльнай гісторыі. У канцы семінара ўдзельнікі маюць шанец атрымаць міні-гранты на стварэнне кантэнту праз дэкаланіяльную прызму.

Хто можа падаць заяўку?

  • Журналісты і стваральнікі медыя з рэгіёнаў і краін, якія пацярпелі ад (расейскага) імперыялізму і каланіяльных структур.
  • Журналісты, якія выкарыстоўваюць (або імкнуцца выкарыстоўваць) дэкаланіяльны погляд у сваёй працы, жадаюць вучыцца ў іншых і дзяліцца сваімі ведамі/вопытам па тэме.
  • Журналісты і медыя, якія жадаюць ствараць кантэнт на гэтую тэму пры падтрымцы міні-грантаў.

Падаць заяўку

Усе пытанні адносна заяўкі можна накіроўваць да Салтанат Шошанава (Saltanat Shoshanova) на shoshanova@n-ost.org.

Працоўная мова семінара – ангельская. Арганізатары просяць паведаміць, калі вам патрэбны пераклад на іншыя мовы. Выдаткі на праезд і гасцініцу для ўдзельнікаў будуць пакрытыя арганізатарамі.

Крыніца

Фота на вокладцы: n-ost.org


Вас могуць зацікавіць:

Fighting Misinformation Online 2022: міжнародная медыяканферэнцыя ў Брусэлі

Семінар па фактчэкінгу ў Эстоніі «Медыя і інфармацыйная пісьменнасць»

Падзяліцца:

2 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяВаркшоп у Берліне па тэме дэкаланізацыі журналістыкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць