Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для журналістаў ва Украіне

Стыпендыя: ад 1000 долараў ЗША.
Працягласць праграмы: 3 месяцы.
Дэдлайн падачы заявак: 15 лістапада 2022 года.

Free Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для журналістаў ва Украіне

Праграма ад Free Belarus Center прадугледжвае стыпендыяльную падтрымку праходжання стажыровак і/або рэалізацыі ўласных праектаў. Стыпендыі могуць атрымаць беларускія актывісты і актывісткі, журналісты і журналісткі, праваабаронцы, якія знаходзяцца ва Украіне, якія застаюцца ў краіне і актыўна працуюць на карысць Украіны і/ці беларусаў ва Украіне.

Стыпендыяты атрымаюць магчымасць:

  • рэалізаваць уласны грамадскі, гуманітарны ці медыя-праект;

АБО

  • стажыравацца ў адной з профільных украінскіх арганізацый (у залежнасці ад роду дзейнасці апліканта), сярод якіх могуць быць медыя, праваабарончыя, гуманітарныя і іншыя НДА.

Падаць заяўку

Абраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры ад 1000 долараў ЗША. У выплату ўваходзіць стыпендыя і сродкі на рэалізацыю вашага праекту/ініцыятывы. Заяўкі прымаюцца да 15 лістапада 2022 года ўключна.

Праграма прадугледжвае абавязковую адукацыйную частку: стыпендыяты пройдуць праграму трэнінгаў, накіраваную на развіццё рэлевантных навыкаў.

Крыніца

Фота на вокладцы: t.me/freebelaruscenter

Падзяліцца:

4 лістапада 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыFree Belarus Center запускае стыпендыяльную праграму для журналістаў ва Украіне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць