Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
ENGLISH below
Доўгачаканы праект «Новая Беларусь» (Digital Belarus) выходзіць у адкрытае тэставанне. Распрацоўнікі платформы Павел Лібер і Яраслаў Ліхачэўскі распавядуць падрабязнасці 2 снежня на анлайн-прэс-канферэнцыі.
Час прэс-канферэнцыі:
Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская (сінхронны пераклад).
«Новая Беларусь» – платформа, дзе змогуць гуртавацца беларусы і беларускі, каб атрымліваць дапамогу, шукаць і прапаноўваць працу, разам бавіць час, ладзіць праекты і прымаць супольныя рашэнні. Гэта магчымасць для тых, хто застаўся ў краіне, удзельнічаць анлайн у культурным, сацыяльным, а пазней і палітычным жыцці. А тыя, хто з’ехалі, займеюць новыя гарызантальныя сувязі з землякамі і зямлячкамі, якіх раскідаў час па розных краінах. Кожны і кожная тут будуць сярод сваіх.
Праца па стварэнні платформы працягваецца больш за год. Зараз ужо ёсць блокі з навінамі, гайдамі па рэлакацыі, медычнымі і юрыдычнымі сэрвісамі, культурніцкімі падзеямі, бізнесамі ды магчымасцю праводзіць апытанні. Digital Belarus – гэта амбітны праект, канчатковы выгляд якога будзе створаны разам з карыстальнікамі і карыстальніцамі.
Павел Лібер: «Самае галоўнае – гэта людзі. Таму пачынаць падобныя платформы можна і трэба з аб’яднання людзей разам, узаемападтрымкі, вырашэння агульных ці асабістых праблем. Нам трэба прайсці разам доўгі шлях, і зрабіць гэта можна толькі адчуваючы беларуса і беларуску поплеч».
Яраслаў Ліхачэўскі: «Нашай мэтай было стварэнне прасторы, на якой можна знайсці ўсё неабходнае, калі пераязджаеш у новую, незнаёмую краіну. А ў працэсе працы нарадзілася нешта большае – цэлая дзяржава ў смартфоне. Мы запрашаем усіх неабыякавых да адкрытага бэта-тэставання».
«Новая Беларусь» можа стаць падмуркам для беларускай лічбавай дзяржавы. У хуткім часе тут запусцяць плацежную сістэму, якая дазволіць плаціць за сэрвісы з любога боку мяжы, а таксама з’явяцца новыя партнёрствы.
Медыяпартнёр: Прэс-клуб Беларусь / Press Club Belarus
The long-awaited digital project New Belarus is currently in the open testing phase. The platform will be launched on 2 December 2022. The platform developers, Pavel Lieber and Yaroslav Likhacheuski, will share the details at the online press conference.
Date: December 2, 2022
Time:
Working languages: English (simultaneous interpretation), Belarusian, Russian
New Belarus is a platform where Belarusians can gather to receive help, look for and offer work, build community, organize projects and make joint decisions. This is an opportunity for those who remained in Belarus to participate online in cultural, social, and – later – political life. Belarusians who left will establish new horizontal ties with fellow countrymen and countrywomen who have been scattered across different countries by time and circumstance. Everyone here will be among their own.
Work on the creation of the platform has been in progress for more than a year. Now there are blocks with news, relocation guides, medical and legal services, cultural events, businesses, and the ability to conduct surveys. Digital Belarus is an ambitious project. Its final form will be created together with users based on their needs and feedback.
Pavel Lieber: «The most important thing is people. Therefore, it is possible and necessary to start such platforms by uniting people, building mutual support, solving common or personal problems. We need to go a long way and we can only do this by standing together shoulder to shoulder.»
Yaroslav Likhacheuski: «Our goal was to create a space where you can find everything you need when moving to a new, unfamiliar country. And in the process of this work, something bigger was born – a whole state in a smartphone. We invite everyone who cares to open beta testing.«
New Belarus can become the foundation for the Belarusian digital state. Soon, a payment system will be launched here, which will allow processing of transactions from any side of the border. New partnerships will also appear.
Media partner: Press Club Belarus
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Несвободные страны похожи на чёрные ящики, где многие процедуры непрозрачны, а информацию намеренно скрывают. В этой лекции вы узнаете, как искать, интерпретировать и связывать данные, когда власти делают всё, чтобы тебе помешать.
АнлайнИстория журналистки иранского происхождения Тары Кангарлоу показывает, что отъезд из страны необязательно ведёт к разрыву с ней. Напротив, открываются новые возможности, и человек становится связующим звеном между своим народом и мировым информационным пространством.
Анлайн