Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Беларускі расследавальніцкі цэнтр шукае спецыялістаў у сваю каманду.
Функцыі журналіста ў праекце ТопФэйк – пошук фэйкаў у медыя і развенчванне іх паводле расследавальніцкай метадалогіі. Каманды абяцае навучыць усім неабходным працэсам. Галоўнае – жаданне і расследавальніцкі азарт.
Працаваць можна дыстанцыйна. У пробны перыяд працу можна сумяшчаць з іншай. Пасля трох месяцаў паспяховай супрацы кандыдату прапануюць працу на поўную стаўку.
Асноўная задача – патрабаваць ад журналіста доказы і потым верыфікаваць іх.
Падыходзячы кандыдат пройдзе трэнінг у Organized Crime and Corruption Reporting Project і ментарынг.
Праца адказная. Уменне рабіць фактчэкінг – запатрабаванае і дэфіцытнае ва ўсім рэгіёне Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
Кантакт для сувязи: [email protected].
Фота на вокладцы: investigatebel.org
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт