Стыпендыя для беларусаў на навучэнне ў College of Europe ў Натоліне

Дзе: Варшава, Польшча.
Памер стыпендыі: 27 000 еўра.
Мова навучання: ангельская B2/C1, французская B1.
Дэдлайн падачы заявак: 18 студзеня 2023 года.

Стыпендыя для беларусаў на навучэнне ў College of Europe ў Натоліне

College of Europe ў Натоліне (Варшава) запрашае кандыдатаў з Беларусі на навучальную праграму European Interdisciplinary Studies на 2023/2024 навучальны год.

На стыпендыю прымаюцца кандыдаты, якія маюць 5-гадовую ступень магістра або 4-гадовую ступень бакалаўра. Няма абмежаванняў па колькасці кандыдатаў ад краіны, допуск цалкам залежыць ад кваліфікацыі кандыдата. Кандыдаты таксама могуць падаць заяўку ў Еўрапейскі каледж у Натоліне на апошнім курсе папярэдняга навучання. Тады яны будуць залічаны ўмоўна.

Кандыдаты з Беларусі маюць права на поўную стыпендыю (27 000 еўра), якая пакрывае плату за навучанне, а таксама поўны пансіён:

  • 3-разовае харчаванне 7 дзён на тыдзень;
  • пражыванне ў кампусе ў аднамесным пакоі з ванным пакоем;
  • уборка пакоя супрацоўнікамі раз на тыдзень.

Падаць заяўку

Калі кандыдат не быў прыняты ў першы раз, ён ці яна можа пажадаць падаць заяўку ў наступным годзе, павысіўшы сваю кваліфікацыю. Калі не атрымаецца прайсці на праграму з першага разу, кандыдаты могуць паспрабаваць у наступны раз.

Дадатковая інфармацыя аб каледжы: www.coleuropenatolin.eu і www.coleurope.eu

Пры паступленні ў Каледж Еўропы ў Натоліне кандыдат павінен выбраць праграму European Interdisciplinary Studies. Больш інфармацыі аб праграме еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў можна знайсці на сайце.

Праграма еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў выкладаецца на англійскай (у асноўным) і французскай мовах. Неабходны ўзровень англійскай мовы – B2/C1, мінімальны ўзровень французскай мовы – B1. Да пачатку навучальнага года студэнт павінен разумець і размаўляць як мінімум на камунікатыўнай французскай мове, таму што ёсць абавязковы курс, які выкладаецца на французскай мове ў першым семестры і ацэньваецца вусным экзаменам.

Існуе таксама магчымасць умоўнага залічэння, калі кандыдат валодае выдатнай англійскай мовай і абавязваецца палепшыць французскую мову да пачатку навучальнага года. Моўны аддзел прапануе дапамогу ў гэтых падрыхтоўках, але гэта таксама запатрабуе індывідуальных намаганняў (напрыклад, запісацца на інтэнсіўны курс французскай мовы).

На дадатковыя пытанні можа адказаць Якуб Кубіца, Head of Communications & Events: [email protected].

Фота на вокладцы: College of Europe in Natolin / Facebook

Падзяліцца:

15 снежня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяСтыпендыя для беларусаў на навучэнне ў College of Europe ў Натоліне

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць