Прыём заявак на стыпендыю па журналістыцы рашэнняў LEDE 2023

Тэрмін стыпендыі: студзень – ліпень 2023 года.
Фінансавая падтрымка: да 5000 долараў ЗША.
Дэдлайн падачы заявак: 4 студзеня 2023 года.

Прыём заявак на стыпендыю па журналістыцы рашэнняў LEDE 2023

Стыпендыя Solutions Journalism Network LEDE запрашае журналістаў і стваральнікаў кантэнту, зацікаўленых у павелічэнні і ўтрыманні сваёй аўдыторыі праз журналістыку рашэнняў, падаць заяўкі на праграму.

Стыпендыяты LEDE будуць распрацоўваць свае ўласныя праекты ў адпаведнасці з чатырма крытэрамі. Паспяховыя праекты павінны:

  • звяртаць увагу на інтарэсы існуючай аўдыторыі;
  • пашырыць доступ сваёй аўдыторыі да журналістыкі рашэнняў;
  • распаўсюджваць разуменне таго, як пашырыць доступ, утрымліваць аўдыторыю і/ці атрымліваць прыбытак з дапамогай журналістыкі рашэнняў;
  • ліквідаваць бар’еры на шляху журналістыкі рашэнняў.

LEDE імкнецца правяраць гіпотэзы, якія цікавяць Solutions Journalism Network, а таксама запрашаць стыпендыятаў з іх уласнымі гіпотэзамі і мэтамі.

Прыклады паспяховых праектаў LEDE

Вывучаючы рашэнні па чатырох кірунках журналістыкі рашэнняў, падкасцер падвойвае сваю базу слухачоў.

Ствараючы і тэстуючы стратэгію ў сацыяльных сетках для журналісцкіх гісторый, састарэлая рэдакцыя прыцягвае маладзейшую дэмаграфічную групу.

Інтэгруючы сегменты журналістыкі рашэнняў раз у два месяцы, TikToker/Instagrammer пашырае сваю аўдыторыю, уключаючы палітыкаў, навукоўцаў і іншых спажыўцоў навін, звязаных з галіной.

Структура стыпендыі:

  • Штомесячныя званкі з групай стыпендыятаў, якія між іншым сканцэнтраваны на пашырэнні доступу аўдыторыі да журналістыкі рашэнняў.
  • Раз у два месяцы званкі з усёй групай стыпендыятаў і выпускнікоў LEDE, а таксама выбранымі запрошанымі дакладчыкамі, якія будуць падтрымліваць прафесійнае развіццё стыпендыятаў.
  • Індывідуальныя званкі па патрабаванні і іншыя формы падтрымкі ад мэнэджэра стыпендый LEDE SJN Джуліі Хоц (Julia Hotz), каб дапамагчы стыпендыятам распрацаваць і дасягнуць мэт праекту.

Падаць заяўку

Што атрымліваюць стыпендыяты LEDE:

  • глыбокія сувязі з супольнасцю журналістаў па пошуку рашэнняў з усяго свету;
  • доступ да эксклюзіўных сесій прафесійнага развіцця ад супрацоўнікаў SJN і знешніх партнёраў;
  • ганарар да 5000 долараў, прапарцыянальны абʼёму праекта стыпендыята.

Крыніца

Фота на вокладцы: Solutions Journalism Network / Facebook

Падзяліцца:

23 снежня 2022 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКонкурсы і грантыПрыём заявак на стыпендыю па журналістыцы рашэнняў LEDE 2023

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць