Журналісцкая стыпендыяльная праграма ад Reuters Institute на 2023/24 навучальны год

Месца: Оксфард, Вялікабрытанія.
Пачатак праграмы: кастрычнік 2023, студзень і красавік 2024.
Фінансаванне праграмы: забяспечваюць арганізатары.
Дэдлайн падачы заяўкі: 6 лютага 2023 года.

Журналісцкая стыпендыяльная праграма ад Reuters Institute на 2023/24 навучальны год

Журналісцкая праграма стыпендый ад Reuters Institute – адна з вядучых у свеце праграм. На яе запрашаюцца практыкуючыя журналісты з больш чым пяцігадовым вопытам работы ў рэдакцыях.

Дзякуючы асабістым даследаванням, семінарам, мерапрыемствам і дыскусіям з калегамі, стыпендыяты паглыбяць сваё разуменне журналістыкі, індустрыі навін і свайго месца ў ёй.

Стыпендыяты будуць працаваць над праектам, які будзе мець непасрэдны ўплыў на іх саміх, іх кар’еру, рэдакцыю з якой яны супрацоўнічаюць і медыяіндустрыю ў цэлым. Гэта праграма для працуючых журналістаў і рэдактараў, якія вернуцца ў журналістыку пасля заканчэння праграмы.

Штогод на праграму прымаюцца каля 30 стыпендыятаў-журналістаў з усяго свету.

Што патрэбна падрыхтаваць для заяўкі:

  • Інфармацыю пра ваш праект, над якім вы плануеце працаваць падчас праграмы.
  • Рэзюмэ на 150 слоў пра тое, на што накіраваны ваш праект.
  • Матывацыйны ліст, ў якім раскажыце чаму вы хочаце зрабіць гэты праект у Reuters Institute і што вы будзеце рабіць са сваім праектам, калі вернецеся ў рэдакцыю.
  • CV на дзвюх старонках. Апішыце сваю кар’еру і адукацыю. Вы можаце змясціць сюды спасылкі на сваю працу, калі хочаце.
  • Два рэкамендацыйныя лісты ад асоб, якія ведаюць вас і вашу працу.

Падрабязней пра патрабаванні да заяўкі

Чым унікальна праграма:

  • Вы будзеце ўключаны ў перадавую ўстанову, якая фарміруе ключавыя дэбаты ў медыя. Reuters Institute выпускае інфармацыйныя бюлетэні і справаздачы аб асноўных праблемах галіны.
  • Вы будзеце часткай установы з глабальнай перспектывай. Стыпендыяты-журналісты прыязджаюць з усяго свету. Яны дзеляцца ідэямі і вопытам працы ў розных краінах і розных асяроддзях.
  • Вы будзеце часткай аднаго з найвялікшых універсітэтаў свету —  Оксфарда, які прапануе навучальныя ўстановы, вядучыя навукова-даследчыя цэнтры, шырокую падтрымку навучання і сусветную рэпутацыю.
  • Вы будзеце знаходзіцца ўсяго ў адной гадзіне язды ад Лондана на цягніку і ў вас будзе зручны доступ да некаторых з вядучых сусветных выданняў, такіх як The Guardian, Financial Times і BBC.

Падрабязнасці пра праграму і форма падачы заяўкі

Стыпендыі доўжацца тры ці шэсць месяцаў, у залежнасці ад фінансавання. Яны пачынаюцца ў кастрычніку, студзені або красавіку. Арганізатары падкажуць вам лепшыя дні для прыезду ў Оксфард і забяспечаць атабраных журналістаў стыпендыяй для пакрыцця выдаткаў на пражыванне і праезд.

Стыпендыяты павінны ўстрымацца ад прафесійнай працы на працягу месяцаў стыпендыі. Чакаецца, што яны будуць знаходзіцца ў Оксфардзе на працягу ўсяго тэрміну стыпендыі. Стыпендыяты могуць падарожнічаць на кароткі час, але каб не прапускаць запланаваных падзей.


Іншыя магчымасці:

Стыпендыя для беларусаў на навучэнне ў College of Europe ў Натоліне

Стыпендыі для ўдзелу ў Глабальнай канферэнцыі журналістаў-расследавальнікаў GIJC23

Стыпендыя для журналістаў для ўдзелу ў Міжнародным форуме па «зялёнай» энергетыцы

Падзяліцца:

Крыніца

Фота на вокладцы: reutersinstitute.politics.ox.ac.uk

5 студзеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiАрхiўЖурналісцкая стыпендыяльная праграма ад Reuters Institute на 2023/24 навучальны год

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць