DFRLab запрашае журналістаў на анлайн-трэнінгі па расследаванням

Праграма 360/Digital Sherlocks ад DFRLab – бесперапынная серыя бясплатных анлайн-трэнінгаў для студэнтаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, журналістаў і навукоўцаў, якія імкнуцца да маніторынгу і абароны інфармацыйнай прасторы ў сваіх рэгіёнах.

DFRLab запрашае журналістаў на анлайн-трэнінгі па расследаванням
Фота: DFRLab / Facebook

Дэдлайн падачы заявак: 15 лютага 2023 года.

Праграма ўключае:

  • практычныя трэнінгі па метадалогіях расследаванняў з адкрытым зыходным кодам;
  • інтэрактыўныя размовы па лічбавым кіраванні і тэхналагічнай палітыцы;
  • нефармальныя сеткавыя мерапрыемствы.

Падаць заяўку

З кастрычніка 2020 года пяць праграм DFRLab (Digital Forensic Research Lab ад Atlantic Council) прыцягнулі сотні ўдзельнікаў з усяго свету.

Удзельнікі праграмы 360/Digital Sherlocks маюць доступ да спецыяльных рэсурсаў і прыватных груп у сацыяльных сетках, якія яны могуць выкарыстоўваць для абмену рэсурсамі, прасоўвання ўласных даследаванняў і супрацы з іншымі ўдзельнікамі.

Калі ў вас ёсць пытанні па праграме, іх можна задаць па адрасе 360@atlanticcouncil.org.

На дадзены момант праграма 360/Digital Sherlocks прапануецца толькі на англійскай мове. У дадатак да праграмы 360/Digital Sherlocks, DFRLab прапануе шэраг магчымасцяў для навучання на іншых мовах, уключаючы грузінскую, іспанскую, украінскую і іншыя. Калі вы зацікаўлены ў навучальных прапановах DFRLab на іншай мове, акрамя англійскай, звяжыцеся з mcaniglia@atlanticcouncil.org.

Падзяліцца:

9 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяDFRLab запрашае журналістаў на анлайн-трэнінгі па расследаванням

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць