Tribuna.com аб’яўляе вакансію рэдактара аддзела статыстыкі і даных

Tribuna.com – галоўнае спартыўнае digital-медыя Беларусі. Яно працягваем актыўна развіваць прадукты для самай рознай аўдыторыі як унутры краіны, так і ва ўсім свеце, прычым адразу на васьмі мовах.

Tribuna.com аб’яўляе вакансію рэдактара аддзела статыстыкі і даных
Илюстрацыя: by.tribuna.com

Праект спецыялізуецца не проста на навінах, але і стварае свой унікальны кантэнт пра спорт, сочыць за матчамі ў рэжыме live, а таксама актыўна развівае камʼюніці з дапамогай блогаў і каментароў на ўласнай тэхналагічнай платформе.

У цяперашні час для каманды шукаюць новага спецыяліста для вырашэння задач на стыку рэдакцыйнай працы і SEO.

Задачы

  • Аналіз структуры пошукавых запытаў карыстальнікаў (People also search / People also ask) па клубах, гульцам, турнірах. Падрыхтоўка адказаў і іх укараненне для адпаведных тэгаў на інтэрнэце. Праца з неабходнымі прыладамі.
  • Падрыхтоўка і ўкараненне SEO-тэкстаў для тэгаў каманд, гульцоў, турніраў, розных відаў спорту і г.д.
    Напаўненне ўкладак «Пра клуб» і «Пра турнір» энцыклапедычнымі дадзенымі: год заснавання, колер, трэнер, стадыён і г.д.
  • Стварэнне сітуацыйнага SEO-кантэнту пад канкрэтныя спартыўныя падзеі і адпаведныя запыты карыстальнікаў па іх.
  • Пастаянны маніторынг вынікаў па кожным кірунку і праца над паляпшэннем бягучых метрык.

Што чакаюць ад кандыдатаў:

  • глыбокае разуменне футбола і іншых відаў спорту;
  • пісьменная беларуская і руская мовы, валоданне англійскай ці яшчэ якой-небудзь з еўрапейскіх моў будзе перавагай;
  • разуменне прынцыпаў працы пошукавых сістэм і жаданне развівацца;
  • досвед працы з SEO-тэкстамі.

Што прапануюць:

  • праца ў адной з найлепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы;
  • магчымасць прапампаваць свае веды ў SEO і тут жа прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;
  • гібкі пачатак і заканчэнне працоўнага дня;
  • магчымасць працы аддалена;
  • водпуск 24 дні і гібкі падыход да бальнічных;
  • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Дасылайце рэзюмэ на ua.jobs@tribuna.com. У якасці тэмы зазначце «Рэдактар аддзела статыстыкі і дадзеных».

Падзяліцца:

Крыніца: by.tribuna.com

17 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiВакансііTribuna.com аб’яўляе вакансію рэдактара аддзела статыстыкі і даных

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць