GIJN запрашае журналістаў на анлайн-курс па расследаванні кібератак і лічбавых маніпуляцый

Global Investigative Journalism Network запрашае журналістаў з усяго свету прыняць удзел у бясплатным анлайн-курсе па расследаванні кібератак і лічбавых маніпуляцый. Кандыдаты павінны добра разумець і чытаць па-ангельску.

GIJN запрашае журналістаў на анлайн-курс па расследаванні кібератак і лічбавых маніпуляцый
Ілюстрацыя: gijn.org

Дэдлайн падачы заявак: 27 сакавіка 2023 года.

Курс будзе карысны тым, хто хоча навучыцца праводзіць расследаванні ў лічбавым асяроддзі, выкрываць кібератакі, дэзынфармацыю, тролінг, выяўляць шкоднае праграмнае забеспячэнне, шпіёнскія праграмы і іншыя формы лічбавага падману і маніпуляцыі ў сетцы.

GIJN супрацоўнічае з вядомым журналістам Крэйгам Сільверманам (Craig Silverman) і групай перадавых трэнераў. Удзельнікам курса прапануюць унікальную праграму навучання кіберрасследаванням, якая спецыяльна распрацавана для журналістаў-расследавальнікаў і іншых асоб, якія займаюцца назіральнай журналістыкай.

Структура курса

Курс будзе складацца з практычных анлайн-занятак з некаторымі з вядучых сусветных трэнераў па журналісцкіх расследаваннях.

Курс будзе адбывацца кожны панядзелак і чацвер на працягу шасці тыдняў запар у 10 раніцы EDT (16:00 СЕТ), пачынаючы з 8 траўня 2023 года. Тут можна паглядзець, колькі цяпер гадзін у вашай краіне.

Падрабязней пра ўмовы курса

На курс прымуць 20 чалавек. Прыярытэт будзе аддавацца журналістам, якія могуць прадэманстраваць перспектывы або досвед у расследаванні дэзынфармацыі, шпіёнскіх праграм або тролінгу.

Адбор будзе грунтавацца на якасці заяўкі, краіне пражывання журналіста і ўзроўню прадстаўленай працы.

Падаць заяўку

Удзельнікі курсу павінны прыняць удзел ва ўсіх сесіях праграмы ў поўным аб’ёме. Яны распрацуюць гісторыю або праект і прадставяць яго ў канцы курса. Навучэнне складае каля 6 гадзін у тыдзень.

Тэмы, якія разглядаюцца на навучальных занятках:

  • асновы лічбавых даследаванняў;
  • ландшафт пагроз: шкодныя і шпіёнскія праграмы;
  • паглыбленне ў DNS, злучэнне вэб-сайтаў і інфраструктуры разам;
  • расследаванне дэзынфармацыі і тролінгу;
  • аналіз сеткі.

Калі ў вас ёсць якія-небудзь пытанні, калі ласка, адпраўце ліст на адрас cyber.training@gijn.org.

Арганізатары будуць звязвацца толькі з кандыдатамі, якія былі адабраны для навучання на курсе.

Падзяліцца:

Крыніца: gijn.org

28 лютага 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяGIJN запрашае журналістаў на анлайн-курс па расследаванні кібератак і лічбавых маніпуляцый

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць