Трэнінг для трэнераў па супрацьдзеянні дэзынфармацыі пройдзе ў Варшаве

TechSoup Europe ў рамках праекта «Пашырэнне правоў і магчымасцяў еўрапейцаў супраць дэзынфармацыі» (EEAD) запрашае трэнераў, якія пражываюць у Еўропе, прыняць удзел у 2-дзённым выязным трэнінгу (ToT) па супрацьдзеянні дэзынфармацыі і пабудове пазітыўных апавяданняў.

Трэнінг для трэнераў па супрацьдзеянні дэзынфармацыі пройдзе ў Варшаве
Фота: hive-mind.community

Дэдлайн падачы заяўкі: 12 сакавіка 2023 года.

Трэнінг накіраваны на рост і падтрымку еўрапейскай сеткі трэнераў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама педагогаў, экспертаў па медыяпісьменнасці, якія могуць весці барацьбу з дэзынфармацыяй і лічбавай актыўнасцю ў сваіх краінах.

Праект распрацаваны як частка навучальных праграм ад TechSoup і прапануецца тым, хто ўжо мае досвед працы ў якасці трэнера.

Трэнінг – выдатная магчымасць:

  • каб умацаваць патэнцыял трэнера ў правядзенні мясцовых трэнінгаў па супрацьдзеянні дэзынфармацыі і стварэнні пазітыўных апавяданняў;
  • каб пашырыць веды аб тым, як структураваць трэнінгі, вывучыць практычныя метадалогіі правядзення трэнінгаў;
  • стаць часткай міжнароднай супольнасці трэнераў у гэтай галіне з Еўропы, якія супрацоўнічаюць у рамках Праграмы лічбавай актыўнасці TechSoup;
  • матываваць грамадзян з мясцовых суполак развіваць медыяпісьменнасць і павышаць устойлівасці да дэзынфармацыі.

Падаць заяўку

Фармат і забеспячэнне трэнінгу

Трэнінг пройдзе ў Варшаве з 19 па 21 красавіка. Ён будзе праводзіцца два дні па 12 гадзін.

Для выбраных 25 удзельнікаў TechSoup Europe пакрые:

  • пражыванне ў аднамесным нумары ў гасцініцы на 2 ночы;
  • праезд туды і назад;
  • харчаванне.

Падрабязней пра ўмовы

Хто можа прыняць удзел

  • трэнеры, якія пражываюць у адной з краін ЕС;
  • асобы, якім камфортна праходжанне навучання на англійскай мове;
  • трэнеры, супрацоўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці, эксперты з папярэднім досведам правядзення трэнінгаў па медыяпісьменнасці (пажадана па прадметах супрацьдзеяння дэзынфармацыі і стварэння пазітыўных наратываў);
  • асобы, якія ўжо дзейнічаюць або жадаюць актыўна распаўсюджваць навыкі на нізавым узроўні.

Вынікі адбору будуць агучаны не пазней за 17 сакавіка 2023 года. Абраныя трэнеры атрымаюць падрабязную інфармацыю аб сваім удзеле і пытаннях, звязаных з лагістыкай.

Па дадатковых пытаннях па трэнінгу звяртайцеся да Наталлі Шкурка (Nataliia Shkurka), кіраўніка праекта EEAD nshkurka@techsoup.org.

Падзяліцца:

Крыніца: hive-mind.community

3 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМагчымасцiКурсы і адукацыяТрэнінг для трэнераў па супрацьдзеянні дэзынфармацыі пройдзе ў Варшаве

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць