Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
КДБ абвесціў Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 28 лютага 2023 года. Пра гэта сёння, 7 сакавіка, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна». Прэс-клуб Беларусь спытаў у Алега Агеева, юрыста і намесніка старшыні БАЖ, што накладае гэты статус на сябраў арганізацыі.
– Гэты статус [«экстрэмісцкага фармавання»] павысіў рызыкі для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі і хто ўзаемадзейнічаў з БАЖ. Трэба сказаць, што мы не першае «экстрэмісцкае фармаванне».
Мы не ведаем выпадкаў аб заведзеных крымінальных справах за фармальны крытэр удзелу калісьці ў БАЖ, калі ён быў афіцыйна зарэгістраванай і легальна дзейнай установай унутры Беларусі. Але гэта не сведчыць аб тым, што гэта не можа пачацца. Спадзяюся, што былых сябраў БАЖ гэты від пераследу не закране.
Мы зараз распрацоўваем памятку з рэкамендацыямі аб тым, як павялічыць бяспеку для ўсіх катэгорый сяброў БАЖ. У тым ліку тых, хто неяк узаемадзейнічаў з арганізацыяй. Там будуць парады як сябе паводзіць, калі ты знаходзішся ў Беларусі.
Цяпер мы высвятляем, як гэты статус можа паўплываць на нашу працу. З таго, што вядома на гэты час – БАЖ працягне сваю дзейнасць. Мы лічым гэта палітычна матываваным пераследам, звязаным з нашай дзейнасцю, якую мы ажыццяўлялі да гэтага часу.
Паколькі наша дзейнасць запатрабавана і мае грамадскі інтарэс, то мы разумеем рызыкі і якія могуць быць наступствы. Хутчэй за ўсё працягнем працу ў тым жа выглядзе, у якім працуем цяпер.
Алег Агееў таксама дадаў, што карты міжнароднага ўзору, якія могуць быць у сябраў БАЖ, эмітаваны Міжнароднай федэрацыяй журналістаў.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт