5 SEO-трэндаў у гэтым годзе. Выступ SEOforMedia на West Media Forum

Ольга Одарченко (SEOforMedia) расказала пра трэнды ў Search Engine Optimization. Тэзісы яе выступа на West Media Forum у Луцку, рэлевантныя для беларускіх рэдакцый, запісала наша каляжанка Аліна Рудзіна. А пра метрыкі і дыстрыбуцыю распавяла галоўная рэдактарка «Медіамейкера», тэкст вы можаце пачытаць тут.

5 SEO-трэндаў у гэтым годзе. Выступ SEOforMedia на West Media Forum
Ілюстрацыя: Unsplash/Alex Shuper

5 асноўных трэндаў SEO, якія працуюць для кожнага медыя і асабліва для рэгіянальных, і дапамагаюць атрымаць арганічны трафік. Расказвае Ольга Одарченко з SEOforMedia.

Кратко

  • 1. Адаптуйцеся да патрабаванняў Google ці памрыце, як бы жорстка гэта ні гучала
  • 2. Zero-Click пошук: будзьце татальна карыснымі, экспертнымі і закрывайце патрэбы чытачоў, бо інакш гэта зробіць Google!
  • 3. Штучны інтэлект – не трэнд, а руціна!
  • 4. Рэгіянальныя медыя больш не рэгіянальныя
  • 5. Вяртайцеся і абнаўляйце стары кантэнт

1. Адаптуйцеся да патрабаванняў Google ці памрыце, як бы жорстка гэта ні гучала

Графік пастаянных апдэйтаў Google нагадвае графік тэмпературы паветра (глядзіце скрыншот з прэзентацыі). Google бясконца паляпшае сябе, абнаўляецца.

Скрыншот з прэзентацыі

Я ўпэўнена, што аднойчы вы можаце прачнуцца раніцай і пабачыць, што трафік у вас прасеў – праз такую замарочку. 2017 год был складаным для SEO інфармацыйных сайтаў, бо ў той час вельмі актыўна абнаўляўся Google.

Кожныя 17, 5 гадзін адбываюцца змены ў алгарытму пошуку Google. Таму неверагодна важна адаптавацца да патрабаванняў.

Вы ўсе бачыце дынаміку свайго трафіку. Адзінае, што нам застаецца – адаптавацца.

Насамрэч, патрабаванні Google апошнія 10 гадоў аднолькавыя: трэба быць тэхнічна «чыстым», мець добрую адмінку і не мець «бітых» спасылак, трэба пісаць аўтарскі кантэнт, а не згенераваны штучным інтэлектам.

2. Zero-Click пошук: будзьце татальна карыснымі, экспертнымі і закрывайце патрэбы чытачоў, бо інакш гэта зробіць Google!

Напрыклад, вы хочаце пайсці на гару Фудзі, і думаеце – а якая там вышыня, колькі на тое часу, які абутак у які сезон і г.д. І вам трэба зрабіць нейкую колькасць запытаў. Новы алгарытм ад Google будзе выціскаць інформацыйныя сайты. Ён ведае 75 моў – моўнага бар’еру няма.

Украінцу Google перакладзе сціслую інфармацыю з японскага – і выкладзе ў самім Google, а на сайт ніякі ўжо і не трэба будзе ісці. Google возьме фота вашага абутку – і скажа, а ці можна ісці ў ім на гару. Я думаю, яшчэ 2 гады – і гэта ў нас ужо будзе.

Да чаго мы ідзем? Існуе пошук без пошуку: людзі заходзяць у пошук, гугляць… і не ідуць на вашыя сайты. Каб ведаць, колькі гадоў Джоні Дэпу – ваш сайт не патрэбны.

Даследванне: 609, 809 унікальных пошукаў – і 57% без пераходаў на які-небудзь сайт!

Што рабіць? Вы можаце стаць экспертам, а экспертаў Google возьме сабе ў пошук, у пашуковую выдачу, у Discover.

3. Штучны інтэлект – не трэнд, а руціна!

Як кажа эксперт SEO Gael Breton – кожны хоча ствараць кантэнт з дапамогай ШІ, але ніхто не хоча чытаць гэты кантэнт.

Пакуль ШІ не можа ствараць кантэнт. І я думаю, што ў 2024 годзе мы перастанем казаць пра ШІ. Не адкрыццё, што трэба рабіць відэакантэнт? Так і з ШІ, які можна выкарыстоўваць. Гэта не трэнд, гэта руціна аўтаматызацыі работы рэдакцыі (метаданыя, графіка, пошук інфармацыі).

4. Рэгіянальныя медыя больш не рэгіянальныя

Хачу прыгатаваць салат з крабавых палачак у Херсоне – гуглю. Я ў Херсоне – а бачу сайт з Новаграда на 3-й пазіцыі ў пошуку сярод сайтаў пра ежу. І ён атрымаў трафік.

Рэгіянальныя медыя – усё больш не рэгіянальныя з кожным годам. Вы пішаце кантэнт для ўсёй краіны, а магчыма – для ўсяго свету. І, магчыма, алгарытм MUM будзе яшчэ больш пашыраць такі кантэнт.

Думайце пра сваю мэтавую аўдыторыю і атрымлівайце трафік, які можна манетызаваць. Той, хто пачытаў артыкул пра салат на вашым сайце – будзе больш бачыць вашых тэкстаў. Бо Google ведае, што гэты чалавек ужо быў на вашым сайце. І гэта вялікі плюс.

5. Вяртайцеся і абнаўляйце стары кантэнт

Ці ёсць тэрмін прыдатнасці кантэнту? З кожным годам кантэнту будзе ўсё больш. Магчыма, ваш артыкул, напісаны год таму, дагэтуль актуальны? Трэба калі-некалі глядзець назад. Аднойчы вытраціўшы рэсурсы на стварэнне кантэнту, вы не мусіце забываць пра яго. Журналіст паехаў кудысьці, збіраў экспертныя думкі, чаму б не прасоўваць гэты кантэнт?

Хочаце трафіку – то будзьце карыснымі, працуйце над экспертнасцю. Пераглядайце ваш кантэнт. Чаму тэкст пра салат такі актуальны? Бо да яго вяртаюцца, у яго чысты код, туды дадаюць навую дату — салаты ў 2023 годзе, 2024 годзе і г.д.

Паглядзець відэа можна тут

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

21 лютага 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня5 SEO-трэндаў у гэтым годзе. Выступ SEOforMedia на West Media Forum

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць