«Без права переписки». История журналиста-расследователя Дениса Ивашина

Проект Пресс-клуба «Пресса под прессом» – о том, что происходило и происходит с независимыми медиа и журналистами в Беларуси с августа 2020 года. Мы собираем свидетельства и истории.

«Без права переписки». История журналиста-расследователя Дениса Ивашина

Дениса Ивашина задержали 12 марта 2021 года сотрудники КГБ в Гродно. Его обвиняли во «вмешательстве в действия сотрудника органов внутренних дел». Через полгода к первому обвинению добавилось второе — «измена государству». Историю журналиста рассказывают его коллеги и родные.

Денис Ивашин живёт в Гродно, он редактор-волонтёр беларусской версии сайта международного расследовательского сообщества InformNapalm и внештатный корреспондент беларусского издания «Новы Час».

Известен расследованиями о влиянии «русского мира» на Беларусь и Сирию, о скандальном строительстве ресторана около урочища Куропаты в Минске, а также о службе бывших сотрудников украинского подразделения «Беркут» в силовых структурах Беларуси.

В тюрьме журналист перенёс сердечный приступ. Не менее пяти раз его помещали в карцер. Последние два месяца письма Денису и от него не доходят, ему отказывают в свиданиях с родными. Правозащитные организации признали Ивашина политическим заключённым.

«На судзе можа быць усё, што заўгодна»

Вольга Івашына, жонка

Фото: Facebook Ольги Ивашиной

Пазнаёміліся мы з Дзянісам больш за сем гадоў таму і, можна сказаць, выпадкова: мяне схапілі з улёткамі на акцыі ў падтрымку Ўкраіны, якую я арганізоўвала, прызначылі суд. А ён даведаўся пра гэту акцыю і зацікавіўся, хто я такая, чаму дагэтуль мяне не ведаў. Знайшоў праз Facebook, потым ужо пабачыліся на курсах «Мова нанова». Практычна адразу і пачалі сустракацца.

Дзяніс мне адразу спадабаўся тым, што ён даволі адкрыты, шчыры, сумленны. Паважна ставіцца да сваёй працы, упэўнены ў тым, што робіць нешта вартае і патрэбнае.

Журналістыка, пошук і аналіз інфармацыі займалі ў яго жыцці вельмі значнае месца. Часам я нават скардзілася і крыўдзілася на Дзяніса, што мне ён прысвячае куды менш часу.

«За кожную правіннасць атрымлівае па дзесяць содняў карцару»

Праблемы з ліставаннем ёсць, і сур’ёзныя. Лісты да нас і ад яго не даходзяць больш за два месяцы. Апошнім часам перасталі прымаць мае лісты. Я спрабавала вырашаць пытанне. Зараз прыйшлі паведамленні, што амаль усе лісты, якія я дасылала, забралі. Але ці дойдуць яны да Дзяніса – вялікае пытанне. На ўсе мае скаргі атрымліваю адпіскі: «Усё нармальна, усё аддаем». А Дзяніс нічога не атрымлівае. Куды яшчэ скардзіцца, не ведаю. Прапанавалі нават падаць у суд, але пакуль да гэтага не дайшло.

Што з ім там адбываецца, мы мала што ведаем. Не даходзяць і тэлеграмы, ніводная не прайшла. Перадачы прымаюць, калі ён не ў карцары сядзіць.

Наколькі нам вядома, у карцар ён трапляе за дробныя парушэнні распарадку, за якія іншых вязняў не караюць. А ён за кожную правіннасць атрымлівае па дзесяць содняў.

Невядома таксама, што далей чакаць ад следчых органаў. На судзе можа быць усё, што заўгодна, але пра суд пакуль нічога не кажуць. І гэта ў прынцыпе не ініцыятыва органаў, а загад зверху. Што будзе зверху, тое, адпаведна, і атрымаецца.

Не ведаю, ці ёсць сэнс пісаць лісты, калі яны не даходзяць. Можна рабіць грашовыя пераводы ці адпраўляць пасылкі – іх павінны перадаваць.

«Больше всего они боятся огласки»

Людмила Ивашина, мать Дениса

Фото: Facebook Ольги Ивашиной

Журналистикой всерьёз Денис заинтересовался после Майдана, очень переживал за Украину… У Дениса отец украинец, у него есть карта зарубежного украинца. Он сорвался тогда и поехал в Украину, находился там около трёх недель. Я тогда была вся на нервах, не отходила от компьютера, смотрела в прямом эфире, что происходит.

В Киеве он познакомился с ребятами из InformNapalm, чтобы отслеживать российскую агрессию в Украине. Они по крупицам выискивали информацию в открытых источниках, по методике OSINT, и доносили правду народу.

Денис сначала занимался там переводами, учился на месте. Потом начал писать о Беларуси и с головой погрузился в эту работу. Он буквально сутками сидел над поиском информации.  

«Они только смотрят в глаза и молчат»

В тюрьме Денис подвергался серьёзному прессингу. С ним постоянно проводили какие-то «беседы» без адвоката, перебрасывали из одной камеры в другую. Можно только догадываться, какие это были «беседы».

Мы были шокированы, когда у Дениса случился сердечный приступ. У него никогда не было никаких проблем с сердцем и приступов. Кроме того, он очень выдержанный и спокойный человек, никогда не кричал, не оскорблял кого-то или ругался матом — это исключено. А тут этот приступ!

Эти пытки прекратились, только когда мы подняли шум, после его сердечного приступа, после его постоянных карцеров. Поэтому я уверена: больше всего они боятся огласки.

Уже больше двух месяцев мы не получаем от Дениса писем. Полагаю, кто-то запретил. Без права переписки.

Я ходила на приём к замначальника тюрьмы. Пыталась выяснить, почему лишили переписки, взывать их к совести. Но они только смотрят в глаза и молчат.

Денис писал очень трогательные письма. Письмо сто раз перечитываешь и сто раз слёзы льёшь. В письмах он больше нас поддерживал, меня успокаивал: «Мама, я здесь живу. Я здесь устраиваю свой быт, прими это и меньше переживай, меньше думай». Но как можно об этом не думать?

Спустя шесть месяцев после задержания ему предъявили второе обвинение. С ним не вели никаких следственных действий, кроме тех «бесед». И, видимо, нужно было определяться: выпускать или нет. Так Денису решили добавить «измену родине» – статья 356 Уголовного кодекса.

Только об этом мы узнали не сразу: всё было засекречено, адвокат под подпиской. Мы писали обращения, просили объяснить, в чём обвиняют Дениса. Не знаю, с какого раза удалось добиться названия и номера статьи. Зачем это скрывать?

В такой ситуации помочь сложно. Скоро девять месяцев. Ни писем, ни встреч.  Остаётся только надеяться, что режим рухнет и все невиновные выйдут на свободу. А Денис потом напишет книгу для будущих поколений – о том, что же происходило в сегодняшней Беларуси.

«З Дзяніса хочуць зрабіць злачынцу, якім ён не з’яўляецца»

Андрэй Мялешка, журналіст

Денис Ивашин и Андрей Мелешко. Фото предоставлено Андреем Мелешко

Дзяніса Івашына ведаю амаль трыццаць гадоў, яшчэ са школы.

Галоўным штуршком для пачатку журналісцкай дзейнасці для Дзяніса было тое, што ён паехаў на «Рэвалюцыю годнасці», на Майдан ва Ўкраіну. Там яму прапанавалі займацца расследаваннямі. Дзяніс пачаў супрацоўнічаць з InformNapalm: спачатку як журналіст-валанцёр рабіў для іх даследаванні, а пасля стаў рэдактарам беларускай версіі сайта.

Шчыра прызнаюся, ніколі не чакаў, што Дзяніс будзе журналістам-расследавальнікам. Адна справа – пісаць артыкулы пра штодзённасць, пра палітычныя рэчы. Другая – рабіць вялікія расследаванні з запытамі на атрыманне дадзеных, у тым ліку ў замежныя агенцыі. Мяне вельмі ўзрушыла яго праца.

Апошні год Дзяніс вельмі крытыкаваў тое, што адбываецца ў Беларусі. Ён збіраўся рабіць расследаванне пра Святлану Ціханоўскую, Віктара Бабарыку – вялікі палітычны агляд. У сакавіку ён не паспеў гэта зрабіць.

Калі казаць пра Дзяніса як пра журналіста, то яго галоўныя рысы – гэта прынцыповасць, дасканаласць, дакладнасць. Калі як пра чалавека – гэта сумленнасць, адказнасць. Ён вельмі разборлівы ў сябрах. У яго іх няшмат, але калі сябруе, то да канца.

«Думаў, што Дзяніса хутка выпусцяць»

Я чакаў выніку ператрусу пад дзвярыма яго кватэры. Думаў, што Дзяніса хутка выпусцяць, таму што заведзеныя на яго справы не каштуюць выедзенага яйка.

Ён заўсёды працаваў сумленна, карыстаўся адкрытымі крыніцамі, дасылаў афіцыйныя запыты ў розныя ўстановы, на якія атрымліваў адказ і паводле якіх пісаў артыкулы. Таму наконт першай крымінальнай справы супраць Дзяніса (Статья 365 Уголовного кодекса Республики Беларусь «Вмешательство в действия сотрудника органов внутренних дел». – Прим. ред.) магу сказаць толькі адно: «Людзі, вы самі падалі гэтыя дадзеныя».

Дзяніса проста трымаюць ў закладніках ужо колькі месяцаў. Лічу, што гэта ўплыў на ўкраінцаў, бо Дзяніс мае картку замежнага ўкраінца, знаёмы са шмат якімі ўкраінскімі журналістамі, удзельнічаў у вялікай колькасці канферэнцый. З яго хочуць зрабіць незразумелага злачынцу, якім ён не з’яўляецца.

«Гэта помста Дзянісу»

Сяргей Пульша, намеснік рэдактара газеты «Новы Час»

Фото: Facebook Ольги Ивашиной

З Дзянісам мы пазнаёміліся, калі ён працаваў у InformNapalm. Мы часам друкавалі тое, што ён выкладаў у сацсетках. Тады гэта было вельмі цікава, бо ён расследаваў дзейнасць расійскіх войскаў, іх прысутнасць на Данбасе і ва Ўкраіне ўвогуле. 2014 год – гэта была гарачая тэма па тых часах. Потым ён заангажаваўся ў нашу рэдакцыю, пачаў рабіць расследаванні ўжо па беларускіх пытаннях.

Дзяніс вельмі прафесійна падыходзіць да сваіх расследаванняў.

Ніколі не апублікуе неправеранай інфармацыі, вельмі скрупулёзна падбірае словы. У сваіх матэрыялах, калі на 100% няўпэўнены, абавязкова напіша «меркавана».

Ён праводзіў расследаванні па адкрытых крыніцах па рэстарацыі «Поедем поедим» у Курапатах. Нягледзячы на ўсе судовыя працэсы, якія заснавальнікі рэстарацыі падавалі ў адносінах да «Новага Часу». І па вялікім рахунку гэтыя працэсы мы, можна лічыць, выйгралі: адзін выйгралі чыста, другі – была памылка не Дзяніса, а выпускаючага рэдактара, які паставіў матэрыял па гэтай рэстарацыі з іншай крыніцы.

Па гэтай сітуацыі бачна, наколькі Дзяніс адказна падыходзіў да падачы матэрыялу, яго верыфікацыі. Нават у нашых умовах мы здолелі выйграць працэс у такой справе, улічваючы нашы суды і асобы заснавальнікаў рэстарацыі. Гэта, па-мойму, самае вялікае прызнанне Дзяніса як журналіста, як расследавальніка, паказчык яго прафесіяналізму, наколькі якасна ён працуе.

У «Новым Часе» на падставе артыкулаў Дзяніса мы рабілі міні-фільмы па чатыры-пяць хвілінаў – дзе Дзяніс нешта расказваў, а да таго адпаведны відэашэраг. Я прысутнічаў, калі ролікі рабіліся. Гэтая начытка расцягвалася на чатыры, бывала, і на пяць гадзінаў. Менавіта з-за таго, што Дзяніс быў вельмі скрупулёзны, казаў: «Не, гэтае слова тут не падыходзіць. Давайце пераагучым» ці «Мы ж не асабліва ўпэўненыя, давайце памяняем словы, я пераскажу сказ», ці «Мы не асабліва ўпэўненыя ў гэтым, скажу “імаверна”, “хутчэй за ўсё”».

Даволі цікава было назіраць за гэтымі здымкамі з Дзянісам, які ўвесь час ўсё ўдакладняе, каб кожнае слова стала на сваё месца, каб не было да чаго прычапіцца ні ў якім разе.

«Ён знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі»

Перапіскі з ім няма і не было ніякай. Ён знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. На лісты, якія я пісаў яму, я не атрымаў адказаў. Калі была яшчэ папяровая газета «Новы Час», мы дасылалі яе Дзянісу ў СІЗА. Таксама на гэта не было рэакцыі, то бок, можа, ён і пісаў нам, але гэтыя лісты не прапусцілі. Мы дагэтуль не ведаем, ці атрымліваў ён газету, ці не.

Відавочна, што хутчэй за ўсё гэта помста Дзянісу. За яго апошняе расследаванне пра супрацоўнікаў украінскага «Беркута», якія ўладкаваліся на працу ў мінскі АМАП. Таму што і артыкулы яму прад’яўляліся адпаведныя.

Тое, што мы ведаем: ён абвінавачваецца нібыта ў раскрыцці дадзеных міліцыянтаў. Гэта абсалютная лухта, таму што Дзяніс рабіў усе свае расследаванні па тэхналогіі OSINT – па адкрытых крыніцах інфармацыі, ён не браў неадкуль нейкіх сакрэтных дадзеных. Ён працаваў з гэтай адкрытай інфармацыяй, сістэматызаваў яе, рабіў свае высновы. Напрыклад, інфармацыя з сайта Мінгарвыканкама, Міністэрства ўнутраных спраў. Калі кагосьці і абвінавачваць па гэтым крымінальным артыкуле, то толькі тыя дзяржаўныя структуры, якія выкладалі ў інтэрнэт інфармацыю, якой скарыстаўся Дзяніс.

На мой погляд, тут няма ніякага складу злачынства, але ж зараз у краіне «иногда не до законов».

«Расследаванне пра “беркутаўцаў” не падабалася ўладам»

Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага Часу»

В редакции «Новага Часу». Фото: Facebook Ольги Ивашиной

Дзяніс вельмі дасціпны, дасканалы. Расследаванні – гэта ягонае. Ён умее працаваць з вялікімі аб’ёмамі дадзеных, нешта знаходзіць, вылучаць, аналізаваць. Заўсёды ён працаваў з адкрытай інфармацыяй: усе яго расследаванні заснаваныя толькі на адкрытых звестках.

Ён карыстаўся запісамі з адзінага дзяржаўнага рэестра, з афіцыйных органаў – усім тым, што ёсць у адкрытым доступе, але праходзіць не так заўважна. Але Дзяніс гэта заўважаў, збіраў, выкрышталізоўваў.

Серыя яго расследаванняў па Курапатах каштавала яму і рэдакцыі двух судоў. Адзін з іх мы выйгралі, другі часткова прайгралі. Але прайгралі хутчэй праз недасканаласць таго, хто выстаўляў матэрыял на сайт, прычым гэта быў не наш матэрыял, а перадрукоўка. Мы не заўважылі маленечкую недакладнасць – гэта каштавала нам сплаты па пазову. Да самога Дзяніса ніякіх прэтэнзіяў не было.

Ён стараўся адказна падыходзіць да сваіх тэкстаў. Зразумела, што ўсе яго тэмы былі дастаткова вострыя, таму ў рэдакцыі матэрыялы Дзяніса таксама некалькі разоў вычытвалі. А некаторыя часткі з іх яшчэ дасылалі юрыстам, якраз каб не было пасля прэтэнзіяў.

Дзяніс – шчыры, добразычлівы чалавек, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу, вельмі прынцыповы. Магчыма, гэта яму часам перашкаджала, бо ён па-юнацку максімаліст. Часам не трэба было казаць, а ён не мог вытрымаць.

«Што было ў чацвёртай частцы расследавання пра “беркутаўцаў”, можна толькі здагадвацца»

У той перыяд, калі Дзяніса затрымалі, быў чарговы наезд на Ўкраіну. Нам распавядалі, што рыхтуюць баевікоў, спецслужбы шчыруюць. Дзяніс даваў каментар, і журналіст пытаўся, ці выходзілі на яго супрацоўнікі СБУ ў сувязі з яго расследаваннем. Дзяніс адкрыта сказаў, што не выходзілі, а ён сам звяртаўся – каб атрымаць нейкія дадзеныя па тых «беркутаўцах», якія апынуліся ў Беларусі. Але ў той момант гэта прагучала ў іншым кантэксце, і, мяркую, сталася трыгерам. А далей… галоўнае ж – схапіць.

Расследаванне пра «беркутаўцаў» не падабалася ўладам. Выйшлі тры яго часткі, Дзяніс рыхтаваў чацвёртую. Ён ужо сабраў матэрыялы, трэба было толькі апрацаваць іх. Казаў, што гэтая частка будзе яшчэ больш моцная. «Я ўжо зараз працую, хутка будзе», – казаў ён.

Чацвёртая частка так і не выйшла, што там было, можна толькі здагадвацца. Матэрыялы, напэўна, усе забралі. Але ўсе ёсць у адкрытым доступе, значную частку інфармацыі Дзяніс браў з сайта МУС.

Амаль ніякай перапіскі з Дзянісам няма, лісты амаль не даходзяць. Здаецца, адзін раз атрымала ад яго ліст. Даўнавата. Рэдкія словы перадае нам праз родных: прывітанне, падзяку і падтрымку.

Газету «Новы Час» яму ні адзін раз не даставілі, хаця мы яго падпісвалі. Яму там нават некалькі нумароў паказвалі, калі газета выходзіла ў друкаваным выглядзе, але нічога не аддалі. Жонка пісала скаргі, ёй адказалі, што газета экстрэмісцкая, яе аддаваць не будуць.

Каб сустрэла Дзяніса, сказала: «Вяртайся хутчэй да працы. Ты нам вельмі патрэбны!»

Адрес для писем, открыток, бандеролей

Тюрьма №1, 230023, Гродно, ул. Кирова, 1

Ивашину Денису Евгеньевичу

Также на имя Дениса вы можете сделать денежный перевод: Тюрьма №1, Гродно

УНП 590003691, BIC: BAPBBY2X, IBAN: BY81BAPB36429050005540000000

Пресс-клуб

При перепечатке материала обязательна ссылка в первом абзаце на первоисточник


Другие материалы по теме:

«Турма – гэта нашая Пулітцараўская прэмія». История Катерины Андреевой и Дарьи Чульцовой

«Я остаюсь». История журналиста Анджея Почобута

«Людзі хочуць ведаць праўду, і яны будуць яе ведаць». Главред «Новага часу» – про работу, поддержку читателей и политзаключённых

«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО

Падзяліцца:

7 снежня 2021 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Без права переписки». История журналиста-расследователя Дениса Ивашина

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць