Free Media Awards 2024 атрымала беларуская журналістка Ларыса Шчыракова

17 верасня 2024 года ў нарвежскім Осла ўручылі ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год, піша БАЖ. Адной з лаўрэатак стала журналістка Ларыса Шчыракова, асуджаная на 3,5 года турэмнага зняволення.

Free Media Awards 2024 атрымала беларуская журналістка Ларыса Шчыракова
Фота з сайта праваабарончай арганізацыі "Вясна"

Узнагароду за яе атрымаў праваабаронца Леанід Судаленка:

— Сёння ідзе 651‑ы дзень зняволення Ларысы ў беларускай турме для жанчын у Гомелі, умовы ў якой можна параўнаць з бясчалавечным абыходжаннем і нават катаваннем. Там стрэс і пастаяннае агрэсіўнае асяроддзе павольна адымаюць здароўе кожнага. Асабліва ў штрафных ізалятарах, дзе палітычных катуюць холадам, дзе адбіраюць споднюю бялізну, не даюць матрацы і пасцельную бялізну, дзе дрэннае харчаванне, недахоп вітамінаў і шпацыроў на свежым паветры.

Прэса пад прэсам

Дзе палітычных месяцамі і нават гадамі трымаюць у адзіночных камерах без сувязі са знешнім светам, дзе поўная адсутнасць медыцынскай дыягностыкі здароўя, дзе няма сувязі са знешнім светам. А ў перапынках паміж ізалятарамі палітычных сілком адпраўляюць на брудную і шкодную працу ў халодныя прамысловыя цэхі. Улічваючы вялікую працягласць гэтых выпрабаванняў, нямногія выжывуць без шкоды для свайго здароўя.

І нашы думкі сёння аб яшчэ 33 беларускіх журналістах, кінутых, як і Ларыса, за краты толькі за тое, што неслі людзям праўду пра палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, — падкрэсліў праваабаронца.

Прэміі Free Media Awards прызначаюцца для журналістаў і СМІ Усходняй і Цэнтральнай Еўропы і ўручаюцца ў межах сумеснага праекта паміж фондам Fritt Ord у Нарвегіі і фондам Zeit Stiftung Bucerius у Германіі. Яны будуць уручаны шасці журналістам і СМІ Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў знак прызнання іх выдатнай расследавальніцкай журналістыкі і асабістай смеласці ў перыяд вялікіх пературбацый у рэгіёне. Некаторыя з лаўрэатаў прэміі гэтага года ў цяперашні час знаходзяцца ў турме з‑за сваёй журналісцкай дзейнасці.

Лаўрэтам леташняй прэміі Free Media Awards стала беларускае анлайн-выданне Reform.by.

Падзяліцца:

БАЖ

17 верасня 2024 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняFree Media Awards 2024 атрымала беларуская журналістка Ларыса Шчыракова

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць