Львоўскі медыяфорум запусціў сайт для замежных журналістаў

Львоўскі медыяфорум запусціў сайт Reporting Ukraine Guide для замежных журналістаў, якія пішуць пра Украіну або плануюць прыехаць рабіць рэпартажы.

Львоўскі медыяфорум запусціў сайт для замежных журналістаў
Ілюстрацыя: lvivmediaforum.com

На сайце Reporting Ukraine Guide можна знайсці правераныя надзейныя крыніцы і неабходную для працы інфармацыю. Платформа на англійскай мове, але ў будучыні могуць быць даступныя і іншыя моўныя версіі. Калегі з Медіамейкер падказалі, якую інфармацыю там можна знайсці.

Што ёсць на сайце:

  • факты пра Украіну і яе гісторыю;
  • спіс англамоўных кніг па гісторыі Украіны;
  • падборка навучальных курсаў і відэа;
  • кантакты экспертаў, дзяржаўных службаў і іншых правераных крыніц інфармацыі;
  • парады, як знайсці фіксара або перакладчыка;
  • падборка правераных СМІ, якія пішуць пра Украіну;
  • кіраўніцтва па акрэдытацыі для работы ў прыфрантавых раёнах;
  • тлумачэнне законаў і абмежаванняў;
  • інструкцыі па тэхніцы бяспекі і неабходнае абсталяванне;
  • звесткі аб паслугах, якімі можа скарыстацца журналіст падчас паездкі ці падрыхтоўкі да яе;
  • інфармацыя аб доступе да мабільнай сувязі і інтэрнэту, неабходныя аплікацыі.

Отар Даўжэнка, аналітык Львоўскага медыяфоруму:

Ва Украіне шмат арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць над тым, каб зрабіць Украіну больш прыкметнай у свеце. Але дагэтуль не было рэсурсу, на якім была б сабрана ўся самая неабходная інфармацыя для замежных журналістаў. Мы зыходзім з таго, што наш чытач — заклапочаны рэпарцёр, які ліхаманкава шукае фіксара або адрас гатэля па дарозе ў аэрапорт, таму стараемся дапамагчы яму эканоміць час.

Замежным журналістам і арганізацыям прапануюць дапамагаць абнаўляць, удакладняць інфармацыю на сайце. Для гэтага можна напісаць: info@lvivmediaforum.com.

Перакладзена на беларускую мову Прэс-клубам

Падзяліцца:

Крыніца: lvivmediaforum.com

14 лістапада 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняЛьвоўскі медыяфорум запусціў сайт для замежных журналістаў

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць