Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Калегі Ўладзіміра Мацкевіча зрабілі сайт, дзе можна знайсці асноўныя кнігі, тэксты, відэа і адукацыйныя курсы палітзняволенага філосафа і метадолага.
Як паведамляе Budzma.org, сайт будзе папаўняцца матэрыяламі розных гадоў і на розныя тэмы.
Акрамя кніг, відэа і адукацыйных курсаў, на сайце таксама размешчана біяграфія Мацкевіча. Праект мае і англамоўную версію.
Уладзімір Мацкевіч знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня 2021 года. 23 чэрвеня 2022-га філосафа-палітвязня асудзілі на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мацкевіча абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак, стварэнні экстрэмісцкага фармавання і абразе кіраўніка дзяржавы.
— Мне лягчэй было сёлета. Я жыву ў атачэнні людзей, якім няма патрэбы маніць і прыстасоўвацца. Тут, у турме, нават людзі, якія ніколі не цікавіліся палітыкай, усё разумеюць на роўні цвярозага розуму. Для гэтага не трэба мець сем пядзяў у лбе, — разважае ў адным з лістоў Уладзімір Мацкевіч. — З боку розуму сітуацыя разумеецца і інтэрпрэтуецца лёгка, але з этычнага і маральнага боку я бачу такі гвалт над чалавечым сумленнем і свядомасцю, што губляюся, спрабуючы ўявіць, як мы, нацыя і грамадзянская супольнасць, будзем з гэтым спраўляцца далей.
Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
Мацкевіч Уладзімір Уладзіміравіч
Прэс-клуб
Выява на галоўнай: скрыншот сайта Matskevich.org
«Отвечая за себя. Записки философа с вредным характером»
«Свобода и мышление». Вышла новая книга политзаключённого Владимира Мацкевича
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт