Не пра працу 9: Мікіта Мелказёраў, Таццяна Ашуркевіч, Ігар Кулей

Беларускія медыйшчыкі працягваюць дзяліцца сваімі ўлюбёнымі спосабамі адпачынку. Ранейшыя выпускі не пра працу вы знойдзеце на нашым сайце. А калі вам таксама ёсць што расказаць – пішыце нам на press-club@solidarityby.eu.

Не пра працу 9: Мікіта Мелказёраў, Таццяна Ашуркевіч, Ігар Кулей
Ілюстрацыя: Catherine Heath/Unsplash

Кратко

  • Мікіта Мелказёраў, блогер: шмат спорту і «Чорны замак Альшанскі»
  • Татьяна Ошуркевич, политический обозреватель: церковные органы и книжные магазины
  • Ігар Кулей, кіраўнік рэдакцыі тэленавінаў «Белсат»: Партугалія і аўдыякнігі

Мікіта Мелказёраў, блогер: шмат спорту і «Чорны замак Альшанскі»

Фота з асабістага архіва Мікіты Мелказёрава

Я гляджу спорт і хаджу на спорт. Сілоўня і трэнажорка забяспечваюць неабходную руціну. Мы гамонім з трэнерам пра баскетбол ці маўчым, пакуль я іду за блінамі, вешаю іх на штангу, падымаю яе, а пасля прыбіраюся за сабой – прыблізна адно і тое ж кожны раз. Максімальна лагодная плынь, якая дазваляе выключыць галаву.

Іншая гісторыя – футбол. Гэта пра спартовы падлеткавы лагер, які дазваляюць сабе дарослыя мужчыны. Там нават вынік не такі важны, і перамога, хутчэй, – прыемны бонус.

У гэтым годзе дачытаў усіх магчымых Гары Потэраў па-беларуску. Пасля працягнуў па-польску. Зараз спрабую дабіць «Мінскую трылогію» Сяргея Пясецкага. Але недзе згубіў трэцюю кнігу, зараз вось шукаю.

Фота з асабістага архіва Мікіты Мелказёрава

Калі быў маладзейшым, чыталася лепей, бо лепей трымаў канцэнтрацыю. Гэта ўсё пра агульны ўзровень стомленасці.

Перачытаць я б параіў «Чорны замак Альшанскі» Караткевіча, каб разбіць стэрэатып пра нягеглых беларусікаў. Там герой вырашае свой лёс самастойна, чаго я нам усім і жадаю.

Калі казаць пра кіно, дык я адэпт Netflix. У тым сэнсе, што ўсё роўна плачу за яго, таму трэба глядзець. Вельмі спадабалася дакументалка пра Дэвіда Бэкхама. Гэта значны кавалак дзяцінства і прыемная настальгія. Плюс зроблена топава.

Хаця са спартовых серыялаў лепшы – «Last Dance» пра Chicago Bulls с часоў Майкла Джордана.

Яшчэ спадабалася дакументалка «Quarterbacks» пра амерыканскі футбол (максімальна далёкая тэма ад майго звычайнага жыцця) і караценькае рэаліці «How to get rich» пра фінансавую граматнасць.

Але галоўнае адкрыццё году – мульты Хаяа Міядзакі. Зайшло ўсё, што паглядзеў. Там вельмі шмат пра авіяцыю, якая мне падабаецца, і вайну, пра якую я шмат думаю.

Па працы я шмат перасоўваюся. Сабраць валізу магу за 15 хвілін. Добры скіл для жадаючых павярнуцца ў Беларусь. Набываць квіткі і букаць гатэлі – любімая частка ўсіх трыпаў. А яшчэ – есці і нічога не рабіць.

Калі трэба набываць квіткі і букаць гатэлі для адпачынку, становіцца яшчэ прыемней. Дарэчы, падабаецца жыць менавіта ў гатэлі – так прасцей адчуць турыстычную атмасферу. А Airbnb троху скурвіўся ў апошні час, але гэта выключна мае адчуванні.

Пра ўлюбёныя накірункі казаць цяжка. Але вельмі хочацца яшчэ раз пабываць у ЗША.

Фота з асабістага архіва Мікіты Мелказёрава

Мая праца – не толькі вытворчасць дзеля Youtube, але і яго прагляд і праслухоўванне. Я амаль увесь час выкарыстоўваю слухаўку. І, дарэчы, думаю, прыйшоў час для разумення, што вочы і вушы павінны адпачываць. Ад навушнікаў і экрана як мінімум.

У гэтым дапамагаюць шпацыры, псіхатэрапія і гатоўка. Бывае, дасылаю сваёй дзяўчыне нейкі рылс з ежай. Яна ў адказ: давай зробім. І пад яе кіраўніцтвам сапраўды робім. Ежа, якую вы прыгатавалі разам, заўсёды смачнейшая.

Татьяна Ошуркевич, политический обозреватель: церковные органы и книжные магазины

Фота з асабістага архіва Таццяны Ашуркевіч

Сейчас я учусь в магистратуре в Лондоне, это и есть моё переключение от работы – учёба. График у меня дикий, пока я в процессе поиска времени на отдых. Но вообще я интроверт, и мой лучший релакс – это чтение.

Я настоящий книжный червь, целиком ухожу в книгу, растворяюсь в ней. Но сейчас много читаю академических текстов на английском, устаю и не всегда готова погружаться в чтение для удовольствия.

Для полноценного отключения от дел мне нужны тишина, спокойствие и желательно отсутствие людей рядом. Сейчас найти такие условия очень сложно.

Кроме того, я постоянно читаю новости, чтобы давать комментарии по политическим событиям, это тоже сильно утомляет. Но, надеюсь, что скоро налажу свою рутину и вернусь к любимому жанру non-fiction.

Сейчас медленно (из-за нехватки времени) пробираюсь через книгу Стивена Пинкера «Просвещение продолжается. В защиту разума, науки, гуманизма и прогресса». Мне она очень нравится, потому что помогает полемизировать с людьми, которые склонны к магическому мышлению.

Из последней художественной литературы мне понравилась книга «Хочу умереть и поесть токпокки» Пак Сэ Хи. Название дикое, но сама книга состоит из разговоров девушки, у которой депрессия, со своим психотерапевтом. Люди старшего возраста часто очень скептически относятся к терапии, потому что не понимают, как она работает. И мне кажется, что это как раз очень крутая и лёгкая книга, чтобы изменить такое мнение.

Ещё перечитываю Камю просто потому, что люблю его философию. Его книги соответствуют моему общему меланхолическому состоянию.

Если есть желание «загрузиться», я бы посоветовала книгу «Они никогда бы не обидели муху» Славенки Дракулич. Она рассказывает о военных преступниках, которые находились под судом в Гааге, и очень подходит нашему времени. И название, мне кажется, очень говорящее.

На Youtube я редко что-то смотрю. Наверное, чаще всего Тамару Эйдельман. Последнее, что смотрела из беларусских, – ТОК с Пашей Слюнькиным.

Если нахожу крутые документалки о войнах – обязательно смотрю. А когда готовлю, фоном включаю сериалы. Так я посмотрела «Sex Education» и сериал «Наследники». Последний мне очень понравился, там отлично проработанные психологические типажи. Ну и вообще власть, политика, бизнес – все те темы, которые мне интересно анализировать.

Фота з асабістага архіва Таццяны Ашуркевіч

Последние три месяца было очень много незапланированных путешествий, поэтому сейчас мне хочется как раз спокойствия и рутины хотя бы в каком-то из городов.

Планирую лететь на каникулах в Париж, очень люблю, когда в нём нет людей. Звучит как что-то невозможное, но я обычно уезжаю в красные районы [районы, которые считаются неблагополучными] и наблюдаю за жизнью на периферии.  Я снимаю на плёнку и очень хочу купить ещё одну камеру, и улететь фотографировать Францию.

Если появляется свободное время, то иду развиртуализироваться с людьми, которые живут в Лондоне.

Нашла для себя ещё один способ выдохнуть: хоть я закоренелая атеистка, но мне очень нравится ходить в церковь. Там тихо, почти нет людей и можно читать в полном спокойствии.

А ещё в Лондоне в церквях устраивают бесплатные органные и хоровые концерты. Я всё это очень люблю.

Фота з асабістага архіва Таццяны Ашуркевіч

Страдаю от того, что пока не попала ни в один музей в Лондоне, планирую обязательно это сделать. Пока устраиваю успокоительные походы в книжные магазины.  Европейские книгоиздательства – потрясающие, я обожаю рассматривать обложки и присматривать литературу в свой списочек книг, которые обязательно нужно прочитать (и, возможно, я их никогда не прочитаю).

Ещё спасает музыка. Могу часами слушать любимые треки, и это для меня лучшая медитация. Сейчас постоянно слушаю Radiohead, и последний альбом группы Polyn «202022» – как раз о Беларуси.

Ігар Кулей, кіраўнік рэдакцыі тэленавінаў «Белсат»: Партугалія і аўдыякнігі

Фота з асабістага архіва Ігара Кулея

Для мяне журналістыка – дакладна не пра «ў 8 прыйшоў на працу, а ў 16 паехаў дадому». У гэтай прафесіі так не атрымліваецца. Як вынік – баланс паміж прыватным жыццём і працай моцна парушаны. Думаю, што так ва ўсіх, хто любіць сваю справу і жыве ёю.

Таму адным з самых даступных варыянтаў пераключыцца з’яўляецца змена дэкарацый. Сёння сядзеў у офісе, заўтра паехаў на запіс размовы, паслязаўтра правёў эфір, у пятніцу адпрацаваў рэдактарскую змену. Такі асартымент задач хоць і не адпачынак, але дазваляе пазбегнуць аднастайнасці.

Цалкам выскачыць з інфармацыйнай плыні часцей за ўсё атрымліваецца з сям’ёй. У мяне дзве дачушкі: Еве – чатыры, Маланні – два гады. Яны заўсёды гатовыя заняцца са мной нечым важным: пабудаваць разам заапарк з Lego ці схадзіць на дзіцячую пляцоўку. Калі дзяўчынкі спяць, то ў нас з жонкай перад сном ёсць крыху часу на фільм ці серыял.

Фота з асабістага архіва Ігара Кулея

Два разы на тыдзень граю ў тэніс. У цёплы сезон па вечарах адну гадзіну ганяю на ровары. Люблю кампутарныя гульні: ваенныя стратэгіі, авія- і аўтасімулятары або гульні з цікавым сюжэтам.

Амаль не чытаю кнігі ў папяровым фармаце. Выключэнне – калі купляю прыгожыя ілюстраваныя кнігі па аўта-мота-авіятэхніцы, архітэктуры ці гісторыі. Тады, канешне, люблю пагартаць, пачытаць і паразглядаць прыгожыя фотаздымкі.

Дарэчы, вельмі раю шукаць ужываныя кнігі ў інтэрнеце, на тым жа OLX [польская платформа анлайн-аб’яў]. Часамі можна знайсці выданні, што каштавалі па 200-300$, вельмі танна – толькі за 10% ці нават 5% ад першапачатковай вартасці.

Але бывае, што нешта заінтрыгавала ці зачапіла. Тады бяру гэтую кнігу ў папяровай версіі і намагаюся прачытаць максімальна хутка, каб не дадаваць яшчэ адну кнігу да і так немалых «могілак» маіх напалову прачытаных кніжак.

Пераважна слухаю нешта ў аўдыяфармаце ў машыне ці падчас роварных паездак. Магу параіць Youtube-канал Puffin Cafe.

У апошнія гады слухаў шмат навуковай фантастыкі: кароткія аповеды Брэдбэры, Шэклі, Саймака, Азімава, Лема. Гэта вельмі зручна, бо ў адну гадзіну змяшчаецца адзін вялікі аповед або два-тры малыя.

Зараз усё часцей пераключаюся на сусветную класіку, якую не чытаў у юнацтве. Вось толькі што даслухаў «Па кім звоніць звон» Хэмінгуэя.

Перачытваць самае дарагое сэрцу таксама люблю, хоць часу на гэта няма. Нядаўна адкрыў «Планету людзей» Экзюперы, прачытаў пару старонак, атрымаў эмоцыі – і на гэтым усё.

Вельмі люблю глядзець інтэрв’ю з цікавымі людзьмі на Youtube, асабліва старыя размовы, якім па 30-40 гадоў, з людзьмі, якіх больш няма. З зоркамі музыкі, палітыкі, знакамітымі акторамі – з тымі, кім захапляюся і каго люблю. Вельмі дапамагае адчуць іншыя часы, у якіх ніколі не жыў.

Серыял ці фільм перад сном – гэта амаль святое. Дзяцей спаць паклалі – і можна спакойна нешта глянуць. Маем з жонкай падпіску на Netflix, Amazon prime, Apple TV, Disney +. Так класна жыць у сучасным свеце. Памятаеце, дзесяць гадоў таму заўсёды была праблема – што паглядзець? Сёння з гэтымі сэрвісамі такой праблемы няма. Сотні годных фільмаў і серыялаў. Тысячы дакументалак.

Нядаўна адкрылі для сябе серыял «Тэд Лассо» – такі праменьчык святла і антыдэпрэсант у свеце высокабюджэтных праектаў, дзе звычайна кожныя дзве хвіліны кагосьці забіваюць, і ўсім напляваць адзін на аднога.

З таго, што моцна ўразіла і запомнілася, – «Любоў. Смерць. Робаты». Некаторыя серыі – гэта асобныя маленькія шэдэўры, іх ніколі не забудзеш.

Зараз глядзім з жонкай «Ранішняе шоў» на Apple TV. З таго што магу параіць: «Лепш званіце Солу», «Амерыканцы», «Праслухоўка», «Наркас», «Дэтэктывы», «Аднойчы ноччу».

У апошнія гады вельмі рэдка атрымоўваецца падарожнічаць, хоць гэта самы лепшы спосаб адключыцца ад працы і па-сапраўднаму адпачыць. У лютым былі з сям’ёй восем дзён у Егіпце, і гэта адзіны сапраўдны выезд на адпачынак з 2020 года. Усё астатняе было або па працы, або па нейкай неабходнасці.

Вельмі любім з жонкай Партугалію: Алгарвэ, Лісабон; і паўднёвую Іспанію: Севілья, Ронда, Кардова, Кадыс. Яны так адрозніваюцца ад нашых пейзажаў, што ніколі не стамляешся глядзець на спалучэнне гэтых колераў, на абрывістыя ўзбярэжжы, акіян, маленькія вёскі на скалах.

Фота з асабістага архіва Ігара Кулея

У Партугаліі жывуць сябры, і раней, бывала, што туды лёталі нават па два разы на год. Раз на год бываем сям’ёй у Латвіі, а па дарозе затрымліваемся ў Літве. Мая бабуля з Латгаліі, з вельмі маляўнічага мястэчка – Лудза. Пейзажы там, як на Браслаўшчыне. Пакуль бабуля была жывая, то падарожжы заўсёды былі ў радасць. Зараз гэта настальгія.

Падзяліцца:

27 кастрычніка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняНе пра працу 9: Мікіта Мелказёраў, Таццяна Ашуркевіч, Ігар Кулей

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць