«НН» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні

«НН» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні

Расследаванні «Нашай нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах, на публікацыі вымушаныя рэагаваць чыноўнікі. Вы можаце спрычыніцца да вынікаў, якія прыносяць расследаванні, стаць часткай уплыву на сітуацыю ў Беларусі.

Вось некаторыя з журналісцкіх расследаванняў, якія выклікалі грамадскі розгалас.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Больш падрабязна пра краўдфандынгавую кампанію і падарункі і падзякі ад «Нашай нівы» можна пачытаць на сайце «Талакі»

Бліжэй пазнаёміцца з рэдакцыяй і яе працай вы можаце пагялдзеўшы відэа адкрытай лятучкі з «Нашай нівай», якая праводзілася ў «Прэс-клубе».

Падзяліцца:

16 снежня 2016 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«НН» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць