Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
ЦікТок — не новая сацыяльная сетка, таму свае акаўнты там маюць амаль што ўсе беларускія медыя. Мы паспрабавалі знайсці некалькі цікавых калямедыйных старонак, пра якія вы маглі не ведаць.
Слоік — цікавыя гісторыі з Беларусі. Напрыклад, гісторыя пра незвычайную беларускую палітычную партыю — Партыю аматараў піва, ці пра тое, як у 2008 у Беларусі з’явіўся свой аналаг фэйсбука.
Гэта Сэнсі — старонка пра пошукі сэнсаў у культуры. Тут можна знайсці ролікі пра беларускія хаты ў піксельарце, пра тое, як беларусы шыфруюць шчасце ў дыванах ды пра сэнс саламянага павука.
Цячэ — медыя пра гісторыю і культуру Беларусі. Паглядзіце відэа пра самую дзёрзкую газету 90-х, ці пра 10 падзей, якія з’ядналі беларусаў.
Хваля — старонка пра беларускую музыку і культуру. Тут можна ўбачыць відэа з рок-канцэрту на Нямізе 1998 года, які трансліраваўся па тэлебачанні, а таксама як адкрываўся першы Макдональдс у Мінску ў 1996 годзе.
Аловак — анлайн-часопіс пра беларускіх творцаў і іх творчасць. Паглядзіце падборку з вырабамі беларускіх керамістак альбо з упрыгожаннямі беларускіх майстрыц, якія натхняліся беларускай культурай.
Строй — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі.
І, вядома, не можам не нагадаць пра старонку нашага Media IQ з вясёлым выкрыццём прапаганды.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт