Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Цягам года мы рыхтавалі для вас матэрыялы па самых розных тэмах. Некаторыя з іх аб’ядналі ў цыклы. Каб інфармацыя не згубілася ў безлічы спасылак, сабралі нашыя падборкі матэрыялаў за 2022 год у адным месцы. Трымайце наш карысны «пакет з пакетамі»!
У гэтым цыкле артыкулаў расказваем пра беларускія НДА і тое, чым яны могуць быць карысныя для медыяў.
Мы размаўлялі з прадстаўнікамі Human Constanta, «Экадома», моладзевага аб’яднання «РАДА», юрыдычнага сэрвісу Legal Hub.
Journalism.co.uk зрабіў спіс англамоўных навінавых медыяў Еўропы. Выданні падаюць падрабязную мясцовую еўрапейскую інфармацыю: аналіз і расследаванні нароўні з абнаўленнем навін і шырокім выбарам падкастаў. Таксама там ёсць спасылкі і апісанні медыяў тых краін Еўропы, дзе зараз жывуць беларускія незалежныя журналісты.
Гэтую падборку мы падрыхтавалі да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй, які быў 9 снежня. Вы ведалі, што аўдыторыя медыя часта асацыюе карупцыю толькі з гучнымі крымінальнымі справамі, а не са схемамі, у якіх удзельнічае дзяржава? Тут знойдзеце карысныя інструменты і метады па збору і верыфікацыі дадзеных, магчымасці для фактчэкераў, цікавыя тэсты, а таксама некалькі расследаванняў ад Беларускага расcледавальніцкага цэнтру.
У кастрычніку 2022 года Прэс-клуб Беларусь прэзентаваў дакументальны міні-серыял пра гісторыю беларускай незалежнай журналістыкі – Belarus Media Stories. Фільм складаецца з чатырох эпізодаў па 15-18 хвілін.
Каманда працавала над праектам некалькі месяцаў. Як ствараўся фільм і пра што гаворыцца ў кожнай серыі – чытайце па спасылцы. Ці адразу пераходзьце на YouTube-канале.
Не забудзьце націснуць падабайкі пад відэа і падпісацца на наш канал.
Яшчэ напачатку года мы сабралі для вас восем TED выступаў (ёсць спікер з Беларусі), якія не толькі распавядаюць захапляльныя гісторыі, але таксама адкрываюць нешта новае і дапамагаюць паглядзець з іншага боку на звыклыя рэчы, не зусім звязаныя з журналістыкай на першы погляд.
Сярод натхняльных гісторый – як за 20 гадзін навучыцца чаму заўгодна ці як ператварыць свой стрэс у дапаможніка, а таксама ёсць неверагодная гiсторыя пра аркестр. Здагадаецеся, хто яе распавядае?
Калаж на вокладцы: Kevin Bhagat / Unsplash.com і Прэс-клуб Беларусь
Пра што мы пісалі ў гэтым годзе. Зрабілі падборку, каб разам узгадаць 2022 год
Топовые нарративы беларусской госпропаганды в 2022. Итоги года с Media IQ
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт