Падборка забаўляльных YouTube-каналаў: гумар, музыка, кіно, гісторыя і літаратура

Прэс-клуб Беларусь сабраў беларускія YouTube-каналы, якія дазваляюць адпачыць і ў той жа час даведацца штосьці новае і цікавае.

Падборка забаўляльных YouTube-каналаў: гумар, музыка, кіно, гісторыя і літаратура

Гумар і ток-шоу

Panstandup — беларускі стэндап.

САМі — шоу пра розныя творчыя сферы дзейнасці.

Vozhyk — розныя ролікі ў беларускай агучцы — «Смяшнявачкi, хахашачкi, усё вось гэта, што мы любім».

БЕЛСАТ LIFE — гумар, ток-шоу, актуальныя рэпартажы і людскія гісторыі. 

Музыка 

ОВОЩЕВОЗ — канал для ўсіх, хто любіць музыку і віктарыны.

Лонгплей — канал для тых, хто любіць музыку незалежна ад жанру і стылю, і хоча ведаць пра яе больш.

Лирикс — цікавыя гісторыі пра тэксты і сэнсы песень, і пра тых, хто іх стварае. 

Міністэрства сепультуры — канал журналіста Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку. 

Кіно 

Гаварун — мультфільмы, трэйлеры (а ў апісанні пад імі спасылкі на самі фільмы), кароткаметражкі, аўдыякнігі, песні, міні-серыялы і мноства розных відэа ў беларускай агучцы.

Belmovie — серыялы па-беларуску. На канале беларускамоўныя трэйлеры да фільмаў і серыялаў, з якімі працуе каманда.  

Гісторыя, культура і літаратура

«Вусы Скарыны» — праграма пра нечаканыя павароты беларускае гісторыі з гісторыкам, экскурсаводам Цімафеем Акудовічам.

ЖЫВЫ БЕЛАРУС — падарожжы, расповеды, жарты — канал розных відэа пра гісторыю Беларусі ад крэатыўнай каманды. 

ХАДАНОВІЧ — беларускі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і выкладчык Андрэй Хадановіч распавядае пра літаратуру, якая стала актуальнай у нашы часы.  

«Гісторыя за 5 хвілін» — беларуская гісторыя з доктарам гістарычных навук Алесем Краўцэвічам на канале «Будзьмы».  

«Трызуб і Пагоня» — гістарычны серыял з Кацярынай Ваданосавай на канале «Будзьмы» — расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў.

«Вакол Культуры» — беларускі мастацтвазнаўца Нікіта Моніч распавядае, як атрымліваць асалоду ад культурных прадуктаў, а таксама аб тым, як мінулае дапамагае зразумець сучаснае.

Для дзетак 

БЭЙБУС — забаўляльны, навучальны, развіццёвы канал для дзяцей. 

Будзьма дзецям — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны канал для дзяцей і іх бацькоў ад культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Люстэрка — беларускі пазнавальна-забаўляльны канал для дзяцей.

Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

29 сакавіка 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняПадборка забаўляльных YouTube-каналаў: гумар, музыка, кіно, гісторыя і літаратура

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць