Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Засталося ўсяго 4 дні, каб падацца на прэмію ці намінаваць кандыдата на другі сезон прэміі «Голас пакалення свабоды» для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 65+. Заяўкі прымаюцца да 31 ліпеня ўключна.
Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду (некалькі тысяч еўра). Акрамя таго, матэрыялы пра публічных лаўрэатаў і лаўрэатак увойдуць у адмысловы зборнік пад назвай «Голас пакалення свабоды», які будзе апублікаваны Беларускім ПЭНам і партнёрамі ў электроннай форме. Публікацыя матэрыялу ў зборніку з’яўляецца абавязковай умовай.
Мэта прэміі – выказаць глыбокую павагу і ўдзячнасць за ўнёсак лаўрэатаў і лаўрэатак у культуру і грамадства Беларусі, а таксама адзначыць іх нязменную пазіцыю перад абліччам рэпрэсій. Прэмія прызначана для дзеячаў/дзяячак, якія пасля 2020 года мусілі з’ехаць з Беларусі ад палітычнага ці грамадскага пераследу, цяпер пражываюць у Польшчы, Чэхіі або Літве, але працягваюць сваю дзейнасць пры складаных жыццёвых абставінах.
Рашэнне аб прысуджэнні прэміі будзе прымаць адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы ад усіх арганізацый-партнёраў: Святлана Алексіевіч (Беларускі ПЭН), Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Уладзімір Лабковіч («Вясна»), Надзея Белахвосцік (Прэс-клуб Беларусь), Марыя Садоўская-Камлач («Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»), Алесь Бяляцкі (Фонд Алеся Бяляцкага).
У 2026 годзе прэмію атрымаюць дзевяць лаўрэатаў і лаўрэатак.
Імёны часткі лаўрэатаў/лаўрэатак прэміі могуць быць зашыфраваны і не абвяшчацца публічна з меркаванняў бяспекі, пры наяўнасці аргументаваных прычын. Непублічна прэмію маюць права атрымаць не больш за трох лаўрэатаў/лаўрэатак.
Вылучыць кандыдатаў і кандыдатак на прэмію можна праз зварот да арганізацый-партнёраў. Арганізацыі-партнёры адказваюць за верыфікацыю асобы і рашэнне аб вылучэнні яе на разгляд журы праз унутраную анлайн-форму. Кожнае вылучэнне мусіць мець падрабязнае апісанне дасягненняў кандыдата/кандыдаткі і абгрунтаванне.
Намінаваць можна да 31 ліпеня 2026 года ўключна. Абвяшчэнне лаўрэатаў і лаўрэатак адбудзецца восенню 2026 года.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт