Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Прэміяй «Голас пакалення свабоды» сёлета былі ўганараваныя дзевяць выбітных прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай літаратурнай, журналісцкай і праваабарончай супольнасці, якія пасля 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну, але працягваюць творчасць і грамадскую дзейнасць у выгнанні.
7 лістапада 2026 года ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску а 18:00 адбудзецца сустрэча з лаўрэатамі гэтага года ў межах мерапрыемстваў вакол 15-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Падчас сустрэчы будзе прадстаўленая кніга «Голас пакалення свабоды» – зборнік інтэрв’ю з лаўрэатамі прэміі.
Госці: Наталля Бордак – паэтка і мастачка; Аляксандр Манцэвіч – журналіст, грамадскі дзеяч; Алесь Лозка – фалькларыст, грамадскі дзеяч; Соф’я Савелава – педагог, адукатарка.
Беларуская і польская літаратурныя супольнасці – пісьменнікі, перакладчыкі, выдаўцы, рэцэнзенты і чытачы – збяруцца ў Гданьску на Свята беларускай літаратуры 7 лістапада 2026 года. У цэнтры ўвагі будуць новая беларуская проза, пытанні перакладу і кнігавыдання, творчасць пісьменніц, жыццё і праца ў эміграцыі, а таксама развіццё беларускай літаратуры па-за межамі радзімы.
Мы ўбачым прэм’еры буктрэйлераў шасці кніг-фіналістаў, пачуем словы журы і даведаемся імёны лаўрэатаў прэміі Гедройця 2026. Падзея прымеркаваная да ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця – самай значнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі. Завяршэннем вечара стане музычны выступ спецыяльнага госця – Лявона Вольскага разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем.
Поўная праграма мерапрыемстваў 07.11.2026 даступная на сайце https://giedroyc.penbelarus.org/
Арганізатары прэміі «Голас пакалення Свабоды»: Беларускі ПЭН у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Прэс-клубам Беларусь, фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы» і Фондам Алеся Бяляцкага.
Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт