Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва, паведамляе «Наша Ніва».
Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца з Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.
Таксама родным Ягора Марціновіча адмаўляюць у спатканні з ім. У дакуменце адзначаецца, што прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставінаў крымінальнай справы». Варта адзначыць, што родныя Ягора не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу і не маюць ніякага дачынення да заведзенай справы.
Пайшоў другі месяц, як Марціновіча трымаюць у СІЗА. За гэты час з ім ні разу не праводзілі аніякія следчыя дзеянні.
Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. У «злачынны» перыяд уваходзіць 2017-2021 год.
Варта адзначыць, што да 2019 году Ягор Марціновіч увогуле не займаў кіруючых пасад. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Таксама абвінавачаным па справе праходзіць кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, з 18 ліпеня ён пад вартай, як і Марціновіч. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.
Пры затрыманні Ягор Марціновіч быў збіты аператыўнікамі. Калі яго даставілі на допыт у СК, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі зафіскасавалі траўму галавы. На Акрэсціна нашаніўцы наўмысна ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, аднак ні пракуратура, ні мінская міліцыя, якой падпаракоўваецца ізалятар часовага ўтрымання, парушэнняў не знайшлі.
Крыніца: «Наша Ніва»
Фота Ягора Марціновіча на галоўнай: «Наша Ніва»
«Наша Ніва» после разгрома: заложники, релокация, новый старт
СИЗО-1, 220030, г. Минск, ул. Володарского, 2
Власти разгромили БелаПАН. Как информагентство будет работать сейчас?
«Я не хочу забывать этот опыт». Первое интервью Аллы Шарко после СИЗО
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт