Слэнгавы слоўнік, навуковы часопіс, дзіцячы гістарычны серыял, забаўляльная адукацыя на YouTube. Сабралі беларускамоўныя навінкі

У новай падборцы Прэс-клуба — медыяпраекты пра беларускую мову, гісторыю і літаратуру, якія з’явіліся апошнім часам.

Слэнгавы слоўнік, навуковы часопіс, дзіцячы гістарычны серыял, забаўляльная адукацыя на YouTube. Сабралі беларускамоўныя навінкі
Скрыншот з канала Беларуская літаратура

Пра сур’ёзнае

  • Выйшаў першы нумар часопіса Pamyłka, другі рыхтуецца да друку. Гэта навукова-папулярны зін на беларускай мове, які распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Pamyłka — адкрыты праект. Можна дасылаць артыкулы пра навуку, зрабіць ілюстрацыі да іх, а можна стаць часткай супольнасці рэдактараў. 
  • На «Будзьме» стартаваў аўтарскі праект Аляксандра Краўцэвіча пра гісторыю беларускіх перамог — «Нясціплая гісторыя Беларусі». У межах праекту выйшла ўжо два тэксты — першы прысвечаны нараджэнню Беларусі, а другі — «працэсу балта-славянскіх кантактаў».

Трохі менш сур’ёзнае

  • Створаны нефармальны анлайн-слоўнік беларускай мовы НІШО (з заходне-палешуцкага дыялекта нішо значыць «нешта»). Гэты праект — магчымасць кожнага беларуса зрабіць беларускую мову больш адкрытай і дынамічнай. На платформе самімі носьбітамі мовы збіраюцца сучасныя беларускія словы, слэнг гарадскіх і сельскіх супольнасцяў, прафесійны жаргон, а таксама старыя словы, якія набываюць новыя сэнсы ў сучасным кантэксце. Тут можна дадаваць і галасаваць за словы, якія вы лічыце вартымі ўжытку.
  • Запусціўся аўдыяпраект Беларуская літаратура — школьныя творы ў аўдыяфармаце. Творы будуць агучвацца беларускімі акцёрамі. Першая аўдыякніга ўжо на канале — гэта «Зямля пад белымі крыламі» Уладзіміра Караткевіча.
  • З’явіўся першы серыял пра гісторыю Беларусі для дзяцей — «Прызма часу». Згодна сюжэту галоўныя героі мультфільма павінны патрапіць у 10 розных стагоддзяў беларускай гісторыі і сабраць кавалкі разбуранай прызмы часу, для таго каб людзі не забылі сваё мінулае. Першы эпізод ужо на канале «Бэйбус». 

І павесяліцца

  • З’явілася новае забаўляльнае і адукацыйнае шоу — «Зёлкі-Шоу». Ідэя праекта — «разам вучыць беларускую мову, весяліцца і змагацца за перамогу». Госці першага выпуску — блогерка Кацярына Васілёнак і вядучы «Годна» і «Годна Music» Мікіта Бялевіч.
Падзяліцца:

Падрыхтавана Прэс-клубам Беларусь

20 чэрвеня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняСлэнгавы слоўнік, навуковы часопіс, дзіцячы гістарычны серыял, забаўляльная адукацыя на YouTube. Сабралі беларускамоўныя навінкі

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць