Падпішыся на нашу медыйную рассылку!
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт
Напачатку года з’явіўся новы падкаст пад назвай «Святога нічога». На YouTube ужо ёсць два выпускі, прысвечаныя тэлевізару 90-х і школьным успамінам. Мы запыталі Марыю Пархімчык, стваральніцу падкаста – што яе натхніла, чаго чакаць далей, і ці сапраўды для яе з гасцямі німа нічога святога.
– Падкаст задумваўся як несур’ёзнае даследаванне таго, што такое «беларускасць» і як можна яе вызначыць. Бо беларус_камі нас робяць не вышыванкі і дранікі (ну прынамсі не толькі яны). У «Святога нічога» мы шукаем тое, што нас абʼядноўвае на ўзроўні побыту, звычак, эмоцый, пачуццяў. Таму і пачалі сваё падарожжа з дзяцінства. Што мы глядзелі па тэлевізары і як гэта магло на нас паўплываць? Чаму нас насамрэч вучылі ў школе? А чаму забыліся навучыць?
Падкаст будзе выходзіць раз на тыдзень, першы сезон будзе складацца з 10 эпізодаў.
Мы плануем пагаварыць пра тое, як мы ўяўляем сапраўднае каханне і чаго чакаем ад шлюбу, чаго мы саромеемся і як глядзім на нашы целы, ды гэтак далей. У нас няма задачы капацца ў прадзедаўскай даўніне і даводзіць, што Міцкевіч – беларускі паэт (гэта і без нас цудоўна зробяць).
Увогуле будзем рады, калі слухач_кі нешта ўспомняць разам з намі, над чымсьці пасмяюцца, над чымсьці задумаюцца. У нас у эфіры ўсё шчыра і ад душы, ніхто не вяшчае са сцэны, не вучыць жыць. Святога тут сапраўды нічога — акрамя любові.
Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт