«Я звольнілася з завода!». Завяршыўся першы этап «Журфаку па суботах» у Варшаве

Больш за дваццаць артыкулаў, амаль мільён праглядаў і чатыры асобы з новай працай — такі вынік у лічбах першага этапу адукацыйнага курсу «Журфак па суботах»  у варшаўскім  Press Club Belarus. Калі вы таксама хочаце прыняць удзел у праграме і атрымаць анкету для запісу, пакіньце нам свой кантакт.

«Я звольнілася з завода!». Завяршыўся першы этап «Журфаку па суботах» у Варшаве

Кратко

  • «Рэдкцыя заўважыла развіццё»: уражанні выпускнікоў «Журфака»
  • «Некалькі гадоў я агітавала за стварэнне медыяшколы». Як ацэньваюць «Журфак» медыямэнаджэры
  • Як працуе «Журфак па суботах»
  • Новы набор на «Журфак па суботах»

«Рэдкцыя заўважыла развіццё»: уражанні выпускнікоў «Журфака»

«Журфак па суботах» — гэта ўнікальны, комплексны адукацыйны праект для журналістаў і рэдакцый у выгнанні. Ён праходзіць афлайн у Варшаве і Вільне па адзінай праграме. Праграму распрацавала, адмыслова, для «Журфака» выбітная ўкраінская журналістка і медыя менеджар, медыя кансультантка Каця Гарчынская, якая супрацоўнічае з The Wall Street Journal, The Financial TimesThe Kiyv Post. Курс складаецца з 3 модулей, кожны з якіх доўжыццца дзесяць тыдняў.

«Гэты курс сапраўды неверагодны — ён даў мне больш, чым, напэўна, тры гады навучання ў польскім універсітэце» — кажа выпускніца «Журфаку» Хрысціна.

Нягледзячы на тое, што першы этап «Журфаку па суботах» быў для пачаткоўцаў, на курс прыйшлі і тыя, хто ўжо распачаў працу ў медыях: «Журфак — один из лучших образовательных курсов за всю мою жизнь, я правда много узнал и стал применять в своей профессии полученные знания, даже редакция «Зелёного портала»  отметила это— дзеліцца Генадзь.

Вольга Швед, варшаўская каардынатарка «Журфаку па суботах» у Press Club Belarus: «Галоўная сіла курса ў тым, што ўсе выкладчыкі гэта — менеджары, рэдактары і журналісты  беларускіх медыяў, якія на штодзень практыкуюць тое, чаму вучаць. Тэорыю можна прачытаць у падручніку, але без практыкі, тым больш на спецыфічным беларускім медыярынку, яна няшмат вартая».

Сярод трэнераў курсу былі Наста Роўда, дырэктарка Нашай Нівы, галоўны рэдактар CityDog Сяргей Сахараў, рэдактарка сайту belsat.eu Вольга Ярохіна, старшыня Рады па медыяэтыцы беларускіх незалежных медыяў  Надзея Белахвосцік, шэф-рэдактарка Devby.io Ніна Шулякова і шмат іншых. Усе журналісты спачатку прайшлі адмысловую трэнерскую адукацыю і з’яўляюцца прафесійнымі трэнерамі.

«Некалькі гадоў я агітавала за стварэнне медыяшколы». Як ацэньваюць «Журфак» медыямэнаджэры

Настасся Роўда, дырэктарка «Нашай Нівы»: 

«Некалькі гадоў таму я актыўна агітавала за стварэнне медыяшколы фармату «Журфак па суботах», паколькі, як кіраўніца выдання, бачыла востры недахоп кадраў на рынку. Падчас рэпрэсій супраць медыя пасля падзей 2020-га мы страцілі шмат прафесійных кадраў: частка апынулася за кратамі, частка сышла з прафесіі, частка не захацела выязджаць з Беларусі і змяніла працу.

Разам з тым, прыток новых людзей у журналістыку моцна зменшыўся. Калі раней мы маглі разлічваць забраць найлепшых студэнтаў факультэта журналістыкі БДУ, то цяпер дзяржаўны ўніверсітэт працуе на стварэнне арміі прапагандыстаў для рэжыма.

У гэтых умовах было відавочна, што нам, як беларускаму незалежнаму медыясектару, патрэбная моцная ўласная школа журналістыкі. Наяўнасць на рынку мноства прапаноў разавых майстар-класаў і лекцый на асобныя тэмы не дае сістэмнага разумення працы. Таму ідэя «Журфака па суботах» – школы, якая павінна даваць прафесію, – надзвычай своечасовая. У ідэале, ужо пасля 2–3 модуляў найлепшыя выпускнікі павінны быць гатовыя працаваць у незалежных СМІ.»

Як працуе «Журфак па суботах»

Усе заняткі адбываюцца ў форме трэнінгаў, тут няма лекцый, толькі практыка і сімуляцыі, праз якія журналісты здабываюць веды. Праграма разлічана не толькі на здабыццё тыпова журналісцкіх навыкаў, але і на шырэйшы кантэкст, таму былі трэнінгі па паліталогіі, падставам эканомікі, якія выкладалі эканамічныя журналісты, па журналісцкай этыкі і сацыялогіі, і — куды ж без яго — штучнаму інтэлекту.

«Вельмі ўдалая праграма. Вучыць тэхніцы напісання навін на практыцы. Я шмат чаго не ведала: мадэль патрэб аўдыторыі, эвалюцыя навіны, натграф, напісанне пітча. Або ведала ў тэорыі, але ніколі не выкарыстоўвала, бо тэорыя хутка забываецца без практычных спроб працаваць з ёй. Напрыклад, працы над структурай навіны, навыкі даваць і атрымліваць зваротную сувязь» — кажа выпускніца Журфаку.

«Журфак па суботах» цешыўся вялікім зацікаўленнем. Больш за семдзесят асобаў падалі заяўку на ўдзел, аднак прыняць на курс мы маглі толькі пятнаццаць асобаўЖурфак быў створаны з думкаю, перад усім, пра рэдакцыі, каб падвысіць узровень журналістаў, якія ўжо ў рэдакцыях і дапамагчы з наборам новых кадраў.

«Самы вялікі плюс Журфака ў тым, што чалавек, нават пасля першага этапу, прыходзіць у рэдакцыю і дакладна разумее, як працуе рэдакцыя, як арганізм, хто выконвае якія ролі і задачы — кажа Сяргей Сахараў, галоўны рэдактар CityDog — Гэта значна аблягчае працу рэдактара.

Часта рэдакцыі адмаўляюцца ад набору кадраў толькі таму, што разумеюць, якая гэта вялікая праца — вучыць новых журналістаў. Таксама гэта вялікая падтрымка для маладых журналістаў. Без досведу, яны баяцца нават падумаць, што могуць працаваць у медыя. Матэрыял выпускніцы Журфака ў нас на сетках стаў самым папулярным, а без Журфака мы б не звярнулі ўвагу на гэтую аўтарку і яна б не наважылася да нас прыйсці».

Новы набор на «Журфак па суботах»

У верасні распачнецца набор на другі этап праграмы ўжо для журналістаў, якія ўжо працуюць у беларускіх медыях і хочуць развівацца ў прафесіі згодна з сучаснымі тэндэнцыямі і найлепшымі практыкамі заходняй журналістыкі.

Другі модуль працягнецца ад кастрычніка да канца снежня — дзесяць адукацыйных суботаў. Увесну плануецца трэці модуль — там ужо будзе спецыялізацыя, для развіцця канкрэтных прафесійных навыкаў.

«Журфак па суботах» — гэта супольны праект Варшаўскага Press Club Belarus, БАЖ у Вільне і Free Press for Eastern Europe пры фінансаванні Еўрапейскай КамісііЖурфак, незалежна ад горада навучання, мае супольную праграму.

Калі вы таксама хочаце падацца на «Журфак па суботах», пакіньце нам свой кантакт.

Прэс-клуб Беларусь

Падзяліцца:

Прэс-клуб Беларусь

7 ліпеня 2025 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухня«Я звольнілася з завода!». Завяршыўся першы этап «Журфаку па суботах» у Варшаве

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць