Ягор Марціновіч атрымаў літоўскую прэмію «Надзея Свабоды»

Ініцыятарамі прэміі «Надзея Свабоды» і яе мецэнатамі з’яўляюцца парламентар Казіс Старкявічус і літоўская журналісцкая супольнасьць. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый краін Балтыі і журналістаў, якія цярпяць ад пераследу.

Ягор Марціновіч атрымаў літоўскую прэмію «Надзея Свабоды»
Фота: Радыё Свабода

Падчас узнагарождвання Ягор Марціновіч аздначыў: «Роўна год таму ў гэты дзень я, напэўна, счышчаў нейкае шмаццё кашы з рондаляў у бабруйскай турме і не думаў пра свет дэмакратыі і свабоды, дзе хутка апынуся. Мне пашанцавала больш, чым многім маім калегам: я цяпер тут, яны ўсё яшчэ застаюцца там, усё яшчэ застаюцца ў такіх жа ці яшчэ горшых умовах. Мне плацілі за маю працу 6 еўра ў месяц. Мяркую, што некаторым з тых дзясяткаў беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволеньні, плацяць яшчэ менш. Але яны застаюцца ў закладніках, яны апынуліся там проста таму, што гатовы былі ісці за свабодай слова да канца. Гэта абсурдна, што іх інтэлектуальны патэнцыял выкарыстоўваецца не дзеля таго, каб узмацняць інфармацыйную бяспеку Беларусі, а для такой рабскай працы».

«Вялікі дзякуй Літве, Польшчы, іншым краінам, якія стварылі ўмовы для беларускіх журналістаў. Я спадзяюся, што, як толькі адчыніцца акно магчымасцяў для нас, каб вярнуцца, каб зноў развіваць беларускую журналістыку ў самой Беларусі, мы адразу ж скарыстаемся гэтым. А такое акно магчымасцяў у любым выпадку будзе. Усе дыктатуры не вечныя, рана ці позна яны абвальваюцца. Літва дачакалася, мы дачакаемся таксама», – лічыць Марціновіч.

Падзяліцца:

Радыё Свабода

8 снежня 2023 года
Перадрук матэрыялаў press-club.pro магчымы толькі з дазволу рэдакцыі. Падрабязней...
Press Club BelarusМедыякухняЯгор Марціновіч атрымаў літоўскую прэмію «Надзея Свабоды»

Падпішыся на нашу медыйную рассылку!

Кожны тыдзень атрымлівай на пошту: якасныя магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы івэнтаў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі) і карысны кантэнт

Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці
Мы выкарыстоўваем файлы cookies. Правілы канфідэнцыйнасці
Прыняць